Беларускіх школьнікаў пазбавяць чыпсаў і газіроўкі

© Sputnik / Артем Креминский / Перайсці ў медыябанкШкольнікі
Школьнікі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Міністр адукацыі ўпэўнены: салодкім напоям і чыпсамі не месца ў школьных сталовых і буфетах.

МІНСК, 14 чэр — Sputnik. Прадаваць чыпсы, газіроўку і іншыя "шкодныя" прадукты плануюць спыніць у школах Беларусі, паведаміў у сераду міністр адукацыі рэспублікі Ігар Карпенка.

Школьнае харчаванне вясной крытыкаваў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка: ён сказаў, што дзяцей "кормяць памыямі". Таксама вясной выявілася карупцыйная схема, звязаная са школьным харчаваннем і экс-дырэктарам Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Цяпер чыноўнікі працуюць над новымі меню для школьных сталовых і буфетаў, а кантроль за імі абяцаюць узмацніць.

"Вельмі важна збалансавана выбудаваць меню, павысіць якасць страў, якія падаюцца, забяспечыць адпаведную цану і якасць харчавання дзяцей. У школьных сталовых і буфетах не павінна быць чыпсаў, газаваных салодкіх напояў і падобных тавараў. Там павінны быць прадукты, якія не нанясуць шкоду здароўю дзяцей", — заявіў Карпенка перад сумеснай калегіяй Мінадукацыі, Міністэрства аховы здароўя і Мінспорту.

Са слоў міністра, да 1 верасня будзе "грунтоўна прааналізавана сістэма кантролю арганізацыі харчавання ў школах з боку кантралюючых гандаль і грамадскае харчаванне, а таксама школьнай грамадскасці".

Пытанні харчавання ў кожнай школе кантралюе адпаведная камісія.

Стужка навiн
0