02:51 22 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
ЦТ у Мінску, архіўнае фота

ЦТ па матэматыцы напішуць абітурыенты ў нядзелю

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
510

Тэставанне па матэматыцы - другое па папулярнасці сярод абітурыентаў, здаваць яго будуць больш за 50 тысяч чалавек.

МІНСК, 18 чэр — Sputnik. Цэнтралізаванае тэставанне (ЦТ) па матэматыцы пройдзе ў нядзелю ў Беларусі, нагадалі Sputnik у Міністэрстве адукацыі рэспублікі.

Цэнтралізаванае тэставанне — абавязковая ўмова для большасці абітурыентаў пры паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. У Беларусі ўжо прайшлі ЦТ па рускай і беларускай мовах, а таксама па грамадазнаўстве.

ЦТ па матэматыцы беларускія абітурыенты напішуць 18 чэрвеня. Пачатак тэставання — у 11:00, усяго ў тых, хто здае, будзе тры гадзіны на рашэнне трох дзясяткаў матэматычных задач.

Запісаліся на ЦТ па матэматыцы больш за 50 тысяч чалавек — гэты прадмет другі па папулярнасці сярод абітурыентаў пасля рускай мовы.

Вынікі ЦТ па матэматыцы будуць вядомыя арыентыровачна пасля 28 чэрвеня — праз дзесяць-чатырнаццаць дзён пасля правядзення выпрабавання. На тэставанні мінулага года 25 абітурыентаў набралі максімальны бал, а колькасць цалкам "заваліўшых" матэматыку не называлася.

По теме

Паступленне ў ВНУ - 2017
Тэги:
матэматыка, Абітурыенты, ЦТ, Міністэрства адукацыі РБ, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы