17:58 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
ЦТ у Мінску

ЦТ па замежнай мове здадуць сёння 30 тысяч абітурыентаў

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Паступленне ў ВНУ - 2017 (30)
1111

Найбольш папулярная сярод замежных моў - англійская, а найменшым попытам карыстаецца ЦТ па кітайскай мове.

МІНСК, 22 чэр — Sputnik. Цэнтралізаванае тэставанне (ЦТ) па замежных мовах пройдзе ў чацвер па ўсёй Беларусі, нагадалі Sputnik у Мінадукацыі.

Цэнтралізаванае тэставанне — неабходны этап паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы для большасці беларускіх абітурыентаў, ад ЦТ вызваленыя толькі пераможцы рэспубліканскіх алімпіяд і некаторыя іншыя катэгорыі грамадзян.

У чацвер, 22 чэрвеня, каля 30 тысяч абітурыентаў будуць здаваць цэнтралізаванае тэставанне па замежных мовах: англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай і кітайскай.

Пераважная большасць абітурыентаў з замежных моў абралі для сябе англійскую, менш за ўсё абітурыентаў вырашылі паспрабаваць свае сілы ў тэставанні па кітайскай мове.

Абітурыенты ўжо прайшлі выпрабаванні па беларускай і рускай мовах, матэматыцы, грамадазнаўстве і біялогіі. Засталіся ЦТ па фізіцы, хіміі, гісторыі Беларусі і сусветнай, а таксама геаграфіі.

Тэмы:
Паступленне ў ВНУ - 2017 (30)

По теме

Паступленне ў ВНУ - 2017
Тэги:
замежная мова, Абітурыенты, ЦТ, Міністэрства адукацыі РБ, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы