Лукашэнка – выпускнікам: вы патрэбны Беларусі, таму што тут ваш дом

Падпісацца
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што моладзі трэба апраўдаць давер настаўнікаў і бацькоў.

МІНСК, 24 чэр — Sputnik. Беларусь звязвае надзеі на дынамічны ўздым ва ўсіх сферах жыцця грамадства менавіта з моладдзю, заявіў у пятніцу прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе Рэспубліканскага балю выпускнікоў ВНУ, які адбыўся ў Палацы Незалежнасці ў Мінску.

Кіраўнік дзяржавы звярнуўся з прамовай да выпускнікоў, адзначыўшы, што пасля заканчэння ВНУ ужо былыя студэнты набылі прафесію, якая стане стартавай пляцоўкай для прасоўвання наперад.

"Перад вамі адкрыты новыя гарызонты. Першае працоўнае месца, сацыяльны статус вам гарантаваныя дзяржавай. А далёка не ўсюды такое стаўленне да маладых спецыялістаў", — цытуе словы прэзідэнта, адрасаваныя выпускнікам, прэс-служба беларускага лідара.

Лукашэнка таксама заклікаў уладальнікаў дыпломаў пастаянна папаўняць багаж ведаў і досведу і годна апраўдваць давер як сваіх бацькоў, так і настаўнікаў.

Прэзідэнт таксама дадаў, што моладзі трэба ставіць амбіцыйныя мэты і ўвасабляць іх у жыццё. "Менавіта з вамі, адукаванымі і энергічнымі, мы звязваем надзеі на дынамічнае развіццё ўсіх сфер жыцця беларускага грамадства", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Усяго на баль выпускнікоў былі запрошаныя больш за 270 гасцей, акрамя выпускнікоў з усіх абласцей, на ім прысутнічалі кіраўнікі беларускіх ВНУ, а таксама службовыя асобы рэспублікі.

Стужка навiн
0