Мінскі метрапалітэн пераходзіць на летні рэжым працы

© Photo : Минский метрополитенСтанцыя метро "Купалаўская"
Станцыя метро Купалаўская - Sputnik Беларусь
Падпісацца
З сённяшняга дня інтэрвалы руха цягнікоў мінскага метро стануць больш, а на перасадачную станцыю рэкамендуюць прыбываць на перадапошнім цягніку.

МІНСК, 26 чэр — Sputnik. Метрапалітэн перайшоў на летні рэжым працы c 26 чэрвеня. Інтэрвал руху цягнікоў будзе павялічаны.

Мінскае метро - Sputnik Беларусь
Жанчын-кантралёраў у сталічным метро заменіць служба бяспекі

Змены ініцыяваныя ў сувязі з тым, што летам памяншаецца колькасць пасажыраў метро.

"З 26 чэрвеня 2017 года станцыі метрапалітэна будуць адкрытыя для прыёму пасажыраў з 05:30 да 00:40. Апошнія адпраўленні цягнікоў з канчатковых станцый "Малінаўка", "Уручча", "Магілёўская", "Каменная Горка" будуць прадугледжаны ў 00:42", — растлумачылі ў метрапалітэне.

Там таксама парэкамендавалі на станцыі перасадкі прыбываць не на апошнім, а на перадапошнім цягніку.

Стужка навiн
0