03:49 20 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.19
Работы ўдзельнікаў Міжнароднага конкурсу фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна

Героі нашага часу: такія розныя гісторыі

© Sputnik
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
23 0 0

Працягваецца анлайн-галасаванне за лепшую працу Міжнароднага конкурсу фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна.

Маладыя фатографы з Ірана, Італіі, Бангладэш і Расіі ў намінацыі "Партрэт. Герой нашага часу" распавядаюць дзіўныя гісторыі аб сваіх суайчынніках.

Суры Садэгх з Ірана прадставіў на конкурс імя Андрэя Сценіна праект "Ахвяры кантрабанды", у якім у асобах распавядае пра лёсы тых, хто праз беспрацоўе ў краіне вымушаны, рызыкуючы жыццём, зарабляць незаконным спосабам.

Работа Садегха Сури (Иран) - участника Международного конкурса фотожурналистики имени Андрея Стенина
© Sputnik
Праца Садегха Суры (Іран) - удзельніка Міжнароднага конкурсу фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна

Дакументальны фатограф і сацыёлаг з Санкт-Пецярбурга Марыя Гельман у серыі "Ты — мая" падзялілася гісторыямі расійскіх жанчын, якія перажылі партнёрскі гвалт у стасунках.

Снимок Марии Гельман (Россия) - участницы Международного конкурса фотожурналистики имени Андрея Стенина
© Sputnik
Здымак Марыі Гельман (Расія) - удзельніцы Міжнароднага конкурсу фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна

Праект фатографа з Омска Аляксея Мальгаўка "Дарога ў школу", наадварот, поўны добрымі эмоцыямі маленькага Айдара Калдашава, які кожны дзень адкрывае для сябе навакольны свет.

Даніла Гарсія Ды Меа ў серыі "Што?" разбурае стэрэатыпы — яго гісторыя аб дзяўчыне, якой у двухгадовым узросце паставілі дыягназ "глухата", але яна мужна спраўляецца з усімі перашкодамі на сваім шляху.

Работа Данило Гарсиа Ди Мео (Италия) - участника Международного конкурса фотожурналистики имени Андрея Стенина
© Sputnik
Праца Даніла Гарсія Ды Мео (Італія) - удзельніка Міжнароднага конкурсу фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна

Расіянін Павел Волкаў у праекце "Касмічны хлопчык" таксама падзяліўся не гісторыяй хваробы, а гісторыяй жыцця знявечанага невылечнай хваробай хлопчыка Кірыла, які рэдка пакідае свой пакой, і толькі мары аб космасе дапамагаюць яму пагрузіцца ў свет мар і нязведанага.

Фатограф з Бангладэш Шахневаз Кхан зняў праект "Бязгучны крык" аб жыцці тых дзяцей сваёй краіны, каму ў жудасных умовах даводзіцца працаваць на заводах і звалках удалечыні ад дома і сем'яў.

Абраць лепшую фотаработу з дзесяткаў прац маладых фатографаў з усяго свету на сайце конкурсу stenincontest.ru можа любы карыстальнік Рунэту пры наяўнасці акаўнта ў сацыяльных сетках "ВКонтакте", Facebook або Twitter. Вынікі анлайн-галасавання будуць абвешчаны 19 ліпеня 2017 года на сайце конкурсу.

Прэстыжны міжнародны прыз для маладых фатографаў будзе ўручаны восенню 2017 года ў Маскве. Па традыцыі да канца 2017 года працы пераможцаў будуць экспанавацца ў Расіі і за мяжой.

Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна — штогадовы конкурс для маладых фотарэпарцёраў ад 18 да 34 гадоў. Гэта адзіная ў Расіі пляцоўка, якая падтрымлівае маладых фатографаў, адкрываючы іх імёны свету. У 2016 годзе конкурс сабраў 6000 работ з 71 краіны свету, з усіх 5 кантынентаў. Фотапрацы пераможцаў конкурсу выстаўляліся ў Маскве, Стамбуле, Кейптаўне, Шанхаі, Пекіне, Каіры, Берліне, Рыме і іншых гарадах свету.

Тэги:
фатаграфія, Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна, Расія

Галоўныя тэмы