Кіраўнікі МІА "Россия сегодня" – адны з лепшых медыя-менеджэраў

© Sputnik / Рамиль Ситдиков / Перайсці ў медыябанкЗаместитель главного редактора - директор объединенной дирекции мультимедийных центров информационного агентства и радио Sputnik Андрей Благодыренко
Заместитель главного редактора - директор объединенной дирекции мультимедийных центров информационного агентства и радио Sputnik Андрей Благодыренко - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэмія "Медыя-мэнэджэр Расіі" лічыцца прафесійнай і аўтарытэтнай ацэнкай сучасных дасягненняў медиабизнеса РФ, у 2017 годзе былі намінаваныя больш за 90 лепшых топ-менеджэраў кампаній.

МІНСК, 7 ліп — Sputnik. Топ-менеджэры МІА "Россия сегодня" Андрэй Благадыранка і Аляксандр Штоль узнагароджаны нацыянальнай прэміяй у галіне медыябізнеса "Медыя-менеджэр Расіі" ў 2017 годзе.

Гэтая прэмія ўручаецца ўжо другое дзесяцігоддзе. Па выніках конкурснага адбору ў бягучым годзе намеснік галоўнага рэдактара МІА "Россия сегодня" Андрэй Благадыранка ўзнагароджаны за выдатны ўклад у прасоўванне рускамоўнага СМІ за межамі Расіі. Кіраўнік фотаслужбы агенцтва Аляксандр Штоль прызнаны лепшым сярод прадстаўнікоў інфармагенцтваў. Ён атрымаў прыз за стварэнне новых трэндаў у фотажурналістыцы.

© Sputnik / Рамиль Ситдиков / Перайсці ў медыябанкДырэктар аб"яднанай дырэкцыі фотаінфармацыі МІА "Россия сегодня" Аляксандр Штоль
Директор объединенной дирекции фотоинформации МИА Россия сегодня Александр Штоль - Sputnik Беларусь
Дырэктар аб"яднанай дырэкцыі фотаінфармацыі МІА "Россия сегодня" Аляксандр Штоль

"Нам удалося ўсяго толькі за два з паловай гады з моманту старту праекта запусціць 10 рэдакцыйных мультымедыйных цэнтраў, якія штодня выпускаюць навіны на рускай і нацыянальнай мовах, і за такі кароткі адрэзак часу вывесці Sputnik у лік лідэраў анлайн-СМІ ў 11 краінах СНД і Балтыі", — распавёў Благадыранка.

У сваю чаргу Штоль падзякаваў за высокую ацэнку яго працы.

"Для мяне гэтая прэмія тым больш значная, што ў розны час яе лаўрэатамі станавіліся найбуйнейшыя медыя-эксперты і кіраўнікі вядучых СМІ Расіі", — сказаў ён.

МІА "Россия сегодня" — міжнародная медыягрупа, яе місіяй з'яўляецца аператыўнае і ўзважанае асвятленне падзей у свеце, інфармаванне аўдыторыі аб розных поглядах на ключавыя падзеі, у тым ліку тых, аб якіх іншыя маўчаць.        

Стужка навiн
0