ЦТ на "выдатна" напісалі больш за 300 абітурыентаў

© Sputnik / Виктор ТолочкоЦТ у Мінску
ЦТ у Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Віцэ-прэм'ер беларускага ўрада лічыць, што ЦТ абітурыенты здалі лепш, чым у мінулым годзе.

МІНСК, 10 ліп — Sputnik. Цэнтралізаванае тэставанне на 100 балаў здалі ў гэтым годзе больш за 300 чалавек, заявіў журналістам у панядзелак віцэ-прэм'ер Беларусі Васіль Жарко.

Выдача сертыфікатаў аб праходжанні ЦТ пачалася ў Беларусі ў панядзелак. Дакумент з балам за экзамен неабходна мець практычна ўсім абітурыентам беларускіх ВНУ.

ЦТ у Мінску - Sputnik Беларусь
Сертыфікаты ЦТ пачалі выдаваць у Беларусі

Як заявіў у панядзелак Жарко, максімальны вынік на тэставанні па адным прадмеце атрымалі 303 абітурыента. Па двух прадметах максімальны бал набралі 11 чалавек. У цэлым жа, адзначыў віцэ-прэм'ер, вынікі тэставання некалькі лепш леташніх.

"Гэта сведчыць аб тым, што тэсты даступныя, адпавядаюць навучальнай праграме", — паведаміў Жарко, яго словы прывяла БелТА.

У 2016-м максімальную ацэнку на ЦТ атрымалі 330 чалавек.

Ужо пасля завяршэння ўступнай кампаніі ў ВНУ Беларусі ва ўрадзе плануюць правесці вялікую нараду па цэнтралізаваным тэставанні і паступленні.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступаў з крытыкай ЦТ — заданні тэставання, паводле яго слоў, бываюць занадта цяжкімі, а падыход да правядзення іспыту па шэрагу прадметаў можна і змяніць.

Чытайце на Sputnik таксама:

Дзе і як атрымаць сертыфікат ЦТ>>

Якой павінна быць даведка для паступлення ў ВНУ Беларусі>>

Стужка навiн
0