17:56 24 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Квіценне палыну

Батанікі папярэджваюць алергікаў: пачынае квітнець палын

© Pixabay
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
4 0 0

Упершыню за доўгі час у рэспубліцы была знойдзена і амброзія – яе знішчаюць спецыяльныя службы, бо расліна можа быць небяспечна.

МІНСК, 11 ліп — Sputnik. Палын пачынае квітнець на поўдні Беларусі, а ў цэнтральных раёнах рэспублікі заквітнее на працягу двух тыдняў, распавёў Sputnik старшы навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Аркадзь Скуратовіч.

Беларусы з палінозам (алергіяй на пылок раслін) ужо перажылі самы складаны перыяд: большасць злакавых траў адкрасавалі ў краіне да пачатку ліпеня, таму стан алергікаў павінен палепшыцца.

"Але не ўсе зёлкавыя яшчэ адкрасавалі — на поўначы краіны яшчэ квітнеюць многія віды", — папярэдзіў батанік.

Са слоў спецыяліста, "перадышка" ў алергікаў выйшла нядоўгая. "На поўдні Беларусі ўжо пачынае квітнець палын, які таксама моцны алерген. У цэнтральных раёнах краіны і Мінску ён заквітнее праз два тыдні", — папярэдзіў Скуратовіч.

Больш такіх "сюрпрызаў" прыроды, як адначасовае цвіценне розных алергенаў, пакуль не прадбачыцца: расліны працягваюць развівацца згодна з натуральнай нормай.

Як распавёў Скуратовіч, у Беларусі сёлета ўпершыню за доўгі час выявілі расліну, якая з'яўляецца адным з наймацнейшых алергенаў, — амброзію. Батанікі знайшлі небяспечную расліну ў Гомельскай вобласці і ўжо паведамілі спецыялістам каранціннага нагляду — амброзію неабходна знішчыць.

"Калі казаць пра ліпу, то некаторыя віды ўжо адкрасавалі — спрадвечна беларускія. Замежныя ж ліпы, якія культывуюцца ў тым ліку і ў гарадах, толькі пачынаюць квітнець — калі нехта збірае іх кветкі, то яшчэ можна паспець", — адзначыў Скуратовіч.

Красаванне ліпы, якая таксама з'яўляецца алергенам, хоць і не такім моцным, расцягваецца ў Беларусі на два-тры тыдні.

Тэги:
Алергія, НАН Беларусі, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы