20:45 21 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Падача дакументаў у ВНУ

ВНУ пачалі прымаць дакументы ад абітурыентаў

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Паступленне ў ВНУ - 2017 (30)
1410

Падаць дакументы на бюджэт можна будзе ў беларускія ВНУ да 17 ліпеня ўключна.

МІНСК, 12 ліп — Sputnik. Падача дакументаў у вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі стартавала ў гэтую сераду, нагадалі Sputnik у Мінадукацыі рэспублікі.

Тэрміны падачы дакументаў у ВНУ адзіныя для ўсёй краіны: яны зацвярджаюцца беларускімі ўладамі.

Так, з 12 па 17 ліпеня ўключна дакументы прымаюць на бюджэтныя аддзяленні ўсіх вышэйшых навучальных устаноў. На платнае можна будзе падацца ў большасць устаноў да 4 жніўня.

Пры падачы дакументаў у ВНУ абітурыенту неабходна прадаставіць пасведчанне асобы, школьны атэстат, сертыфікаты аб праходжанні ЦТ, меддаведку і свае фатаграфіі. Падаваць дакументы можна толькі ў адну ВНУ, а ў выпадку неабходнасці ёсць магчымасць перанесці іх у іншую ўстанову.

Падаваць дакументы неабходна ў саміх універсітэтах і інстытутах. Працаваць прыёмныя камісіі будуць кожны дзень з дзевяці раніцы да шасці вечара.

У большасці універсітэтаў краіны за ходам падачы дакументаў можна сачыць анлайн на сайтах устаноў.

Залічаць на бюджэт у большасці ВНУ да 28 ліпеня, на платнае — да 6 жніўня. У выпадку дадатковых месцаў будзе аб'яўлены дадатковы набор па спецыяльнасцях.

Тэмы:
Паступленне ў ВНУ - 2017 (30)
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы