ЦТ на 100 балаў здаў кожны 297-ы абітурыент

© Sputnik / Виктор ТолочкоАбітурыент напярэдадні ЦТ
Абітурыент напярэдадні ЦТ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Больш за ўсё найвышэйшых балаў абітурыенты атрымалі за выпрабаванні па рускай мове і матэматыцы.

МІНСК, 14 ліп — Sputnik. Міністэрства адукацыі падвяло папярэднія вынікі цэнтралізаванага тэставання гэтага года, паведамілі Sputnik у прэс-службе ведамства.

Падача дакументаў у ВНУ працягваецца ў Беларусі. У гэтыя дні Мінадукацыі апублікавала папярэднюю статыстыку вынікаў цэнтралізаванага тэставання — неабходнага этапу пры паступленні для большасці абітурыентаў.

Усяго ў ЦТ-2017 прынялі ўдзел 90 125 абітурыентаў, з іх максімальны бал атрымалі 303 удзельніка — кожны 297-ы абітурыент. Два разы па 100 балаў атрымалі 11 абітурыентаў, а вось тры ЦТ на максімальны бал не здаў ніхто.

Больш за ўсё выдатнікаў — сярод тэстаў па рускай мове (66) і матэматыцы (69). Тэставанне па замежных мовах на 100 балаў здалі 49 абітурыентаў, па беларускай мове — 35, па хіміі — 25.

Максімальны бал па фізіцы атрымалі 15 чалавек, па грамадазнаўстве — 16, па біялогіі — 18, гісторыі Беларусі — 19. Адзін чалавек напісаў ЦТ па геаграфіі на 100 балаў і адзін — па сусветнай гісторыі.

Сярод выдатнікаў 82 — выпускнікі мінскіх навучальных устаноў, яшчэ 87 чалавек — з раённых цэнтраў. ЦТ на 100 балаў здалі толькі дзевяць абітурыентаў з сельскай мясцовасці. Па ўдзельнай вазе сярод выдатнікаў выпускнікі сельскіх школ не саступаюць гараджанам.

Падача дакументаў на бюджэт у ВНУ будзе доўжыцца да 17 ліпеня, на платнае аддзяленне — да 4 жніўня.

Стужка навiн
0