14:33 20 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Аэрапорт Вільнюса

Аэрапорт Вільнюса закрываюць на рэканструкцыю

© Sputnik/ Александр Липовец
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
39 0 0

Дадатковая нагрузка легла на паветраную гавань Каунаса – акрамя сваіх 460 рэйсаў яна забярэ каля 3,1 тысячы рэйсаў, перанесеных са сталіцы.

МІНСК, 14 ліп — Sputnik. Аэрапорт Вільні, якому ўжо 85 гадоў, зачыніўся на рэканструкцыю напярэдадні вечарам, перадае Sputnik Літва.

Паветраная гавань сталіцы не будзе абслугоўваць рэйсы да 17 жніўня, у гэты час у аэрапорце будзе рамантавацца ўзлётна-пасадачная паласа.

Работы па рэканструкцыі ў аэрапорце праходзяць у тры этапы. Падрыхтоўчы пачаўся яшчэ ў сакавіку і падоўжыўся да закрыцця паветранай гавані. Пасля адкрыцця ў сярэдзіне апошняга летняга месяца рамонтныя работы працягнуцца, але яны ўжо не будуць перашкаджаць функцыянаванню аэрапорта.

Цалкам рэканструкцыю плануецца завяршыць восенню. Падчас закрыцця аэрапорта рэйсы перанесены з Вільні ў Каўнас, які акрамя сваіх 460 рэйсаў прыме 3,1 тысячы віленскіх.

Тэги:
Аэрапорт, Вільнюс
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы