17:38 20 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Школьны кірмаш

Ад $90: колькі ў Беларусі каштуе сабраць дзіця да школы?

© Sputnik/ Марина Серебрякова
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
910

Сталічныя чыноўнікі падлічылі выдаткі бацькоў на падрыхтоўку школьнікаў да новага навучальнага года.

МІНСК, 17 ліп — Sputnik. Сабраць школьніка да 2017/2018 навучальнага года мінчанам будзе каштаваць ад 175 да 870 рублёў, паведамілі Sputnik у Галоўным упраўленні спажывецкага рынку (ГУСР) Мінгарвыканкама.

Школьныя кірмашы функцыянуюць у Мінску і іншых гарадах Беларусі з ліпеня: бацькі могуць паспець сабраць дзяцей у школу загадзя, а не набываць усё неабходнае ў апошні момант.

Адначасова з пачаткам працы школьных кірмашоў чыноўнікі падлічылі і магчымыя выдаткі на падрыхтоўку дзіцяці ў школу. Паводле інфармацыі сталічнага ГУСР, на вучня малодшых класаў прыйдзецца выдаткаваць ад 175 да 735 рублёў, старэйшых класаў — ад 230 да 870 рублёў.

Пры падліках выдаткаў на падрыхтоўку дзіцяці да школы чыноўнікі ўлічваюць толькі кошт асартыменту ў дзяржаўных крамах. Калі ў бацькоў будзе жаданне купіць школьны касцюм у камерцыйнай краме, выдаткі вырастуць.

Падрыхтаваць дзіця да школы ў рэгіёнах для бацькоў будзе танней.

Тэги:
Школа, дзеці, Мінгарвыканкам, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы