06:25 21 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Раналду пасля не забітага пінальці

Раналду зноў стане бацькам

© REUTERS/ John SibleyLivepic
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1810

Футбаліст асабіста пацвердзіў чуткі пра цяжарнасць сваёй каханай Джарджыны Радрыгес.

МІНСК, 18 ліп - Sputnik. Партугальскі нападаючы мадрыдскага "Рэала" Крышціяну Раналду зноў рыхтуецца стаць бацькам, паведамляе Sputnik.

Раней СМІ неаднаразова паведамлялі аб цяжарнасці сяброўкі аднаго з лепшых футбалістаў свету іспанскай мадэлі Джарджыны Радрыгес. Упершыню таблоіды выказалі здагадку, што Раналду стане бацькам, у маі, калі форвард выклаў у свой Instagram вельмі двухсэнсоўны здымак. Пазней з'явілася інфармацыя, што дзяўчына знаходзіцца на пятым месяцы цяжарнасці.

Сама Радрыгес спрабавала абвергнуць гэтыя чуткі, публікуючы свае фота з трэнажорнай залы. Некалькі дзён таму Раналду апублікаваў здымак сваёй сям'і, дзе бачны круглявы жывот яго 21-гадовай каханай.

"Я шчаслівы, што ў мяне будзе яшчэ адно дзіця", - цытуе 32-гадовага Раналду El Mundo.

Big family with love ❤❤❤❤❤❤❤❤❤❤

Публикация от Cristiano Ronaldo (@cristiano) Июл 12 2017 в 8:54 PDT

У Раналду ўжо ёсць трое дзяцей ад двух сурагатных маці - 7-гадовы сын Крышціяну-малодшы і Ева і Матэа, якія нарадзіліся ў чэрвені гэтага года.

Упершыню Раналду і Радрыгес з'явіліся на публіцы разам на цырымоніі ўзнагароджання футбаліста "Залатым мячом" у студзені гэтага года - тады Джарджына і Крышціяну з'явіліся за руку з сынам футбаліста і выглядалі, як сапраўдная сям'я.

Тэги:
Крышціяну Раналду
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы