09:03 20 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.42
  • 100 RUB3.21
Авальная зала беларускага парламента, архіўнае фота

Парламент Беларусі рыхтуе заяву па зносе помнікаў у Польшчы

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
18 0 0

Камісія па Міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў падтрымала ініцыятыву Ліберальна-дэмакратычнай партыі.

МІНСК, 21 ліп — Sputnik. Беларускі парламент рыхтуе заяву з асуджэннем зносу савецкіх помнікаў у Польшчы, паведаміў у пятніцу першы намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі (ЛДПБ) Алег Гайдукевіч.

На пачатку тыдня прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў папраўкі ў закон аб забароне прапаганды камунізму, які прадугледжвае знос савецкіх помнікаў у краіне — у тым ліку і воінам часоў Вялікай Айчыннай вайны. Рашэнне ўладаў Польшчы па зносе савецкіх помнікаў раней асуджаў МЗС Беларусі. Негатыўна паставіліся да яго і некаторыя беларускія палітыкі.

"Перакананы, што знасіць помнікі не толькі амаральна, бессаромна, але і неразумна! Асабліва цынічна гэта і таму, што яшчэ жывыя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Нельга перапісваць гісторыю, сціраць памяць аб Вялікай Перамозе і аб тых, хто аддаў жыццё, каб вызваліць свет ад нацызму. Для Беларусі гэта асабліва актуальна — бо мільёны нашых грамадзян загінулі, у тым ліку і для таго, каб Еўропа была вольнай", — заявіў напярэдадні намеснік старшыні ЛДПБ Алег Гайдукевіч.

Ужо ў пятніцу стала вядома, што камісія па міжнародных справах парламента Беларусі падтрымала ініцыятыву ЛДПБ па заяве супраць зносу помнікаў савецкім воінам у Польшчы.

"Заява будзе!" — запэўніў палітык. Раней Дзяржаўная дума Расіі прыняла зварот да парламентаў краін Еўропы, ПА АДКБ, ПАРЭ, Еўрапарламенту.

Рашэнне польскіх уладаў у Дзярждуме расцанілі як "абразу памяці воінаў, загінуўшых пры вызваленні Еўропы ад нацызму, ахвяр Халакосту". Кнэсет Ізраіля таксама асудзіў новы закон уладаў Польшчы.

Тэги:
Знос помнікаў, Вялікая Айчынная вайна, Парламент Беларусі, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы