05:07 24 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Дзяўчынка за камп'ютарам

Школу праграміравання для дзяцей плануюць адкрыць у Мінску

© Фото: pixabay.com
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1110

Установа размесціцца ў збудаванні Палацу дзяцей і моладзі і распачне працу ўжо ў верасні.

МІНСК, 8 жні — Sputnik. Аддзел тэхнічнай творчасці і спорту Мінскага дзяржаўнага Палаца дзяцей і моладзі з новага навучальнага года чакаюць пераўтварэнні — з 1 верасня ў палацы адкрыюцца некалькі новых лабараторый інжынернай накіраванасці, дзе выхаванцы атрымаюць комплекснае развіццё.

Так, у лабараторыі тэхналогіі і інжынерыі дзеці будуць вывучаць робататэхніку і радыёэлектроніку, асновы праектнага менеджменту і працу ў камандзе, англійскую мову. У крэатыўнай лабараторыі пройдуць падрыхтоўку па архітэктурнаму макетаванню, графічнаму дызайну, будуць развіваць пры дапамозе адмысловых трэнінгаў крэатыўнае мысленне. Таксама будзе працаваць і інавацыйная лабараторыя.

"Распрацоўваючы новыя адукацыйныя праграмы, мы зазірнулі ў даведнік прафесій будучыні, каб разумець, які спецыяліст будзе запатрабаваны на рынку працы праз 5-10 гадоў", — распавяла дырэктар Мінскага дзяржаўнага палацу дзяцей і моладзі Галіна Шкляр.

Яна адзначыла, што курсы будуць разлічаны на 1-3 гады па выбары, пасля іх заканчэння будзе выдадзены сертыфікат. Акрамя таго, арганізуюць тэматычныя летнія лагеры, а ў навучальны перыяд — майстар-класы і канферэнцыі.

"Таксама плануем адкрыць школу праграміравання для дзяцей, дзе рабяты акрамя вывучэння сучасных моў праграміравання будуць займацца англійскай мовай, практыкай стартапаў і бізнес-праектаў", — адзначыла Шкляр.

З верасня ў Палацу дзяцей і моладзі прапануюць дзецям новую форму працы — адкрыецца Fab Lab, невялікая майстэрня з найноўшым абсталяваннем, куды дзіця зможа прыйсці за кансультацыяй, каб пад кіраўніцтвам вопытнага педагога рэалізаваць свой праект або чарцёж. Напрыклад, раздрукаваць малюнак на 3D-прынтары.

Тэги:
Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы