04:58 24 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Жанна Фрыске

Сродкі на лячэнне Фрыске накіруюць дзецям ці вернуць ахвяравальнікам

© Sputnik/ Илья Питалев
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
9 0 0

Спрэчка за грошы, выдзеленыя "Русфондом" на лячэнне Жанны Фрыске, працягваецца каля года.

МІНСК, 11 жні — Sputnik. Грошы, якія вернуць бацькі Жанны Фрыске, "Русфонд" плануе накіраваць на лячэнне анкахворых дзяцей, але пры жаданні ахвярадаўцы змогуць вярнуць іх сабе, паведамляе РИА Новости са спасылкай на прэзідэнта фонду Льва Амбіндэра.

У чацвер Масгарсуд прызнаў законным рашэнне аб спагнанні з бацькоў спявачкі Жанны Фрыске больш за 21 млн. расійскіх рублёў, якія раней былі вылучаны "Русфондам" на лячэнне артысткі. Апеляцыйная скарга бацькоў была адхілена.     

Вернутыя сродкі фонд збіраецца выдаткаваць на лячэнне анкахворых дзяцей. Калі ахвярадаўцы будуць супраць, яны змогуць вярнуць сабе сродкі.

"Па правілах "Русфонда" мы раскажам на афіцыйным сайце аб кожным дзіцяці, якое атрымала дапамогу з гэтых сродкаў. Мы апублікуем і парадак вяртання ахвяраванняў тым тэлегледачам, якія запярэчаць супраць пераводу хворым дзецям іх унёскаў", — заявіў агенцтву Амбіндэр.

Скучаю по нашему отдыху на #bali ☀️😋☺️

Публикация от Natalia Friske (@friske_natalia) Авг 9 2017 в 5:44 PDT

Спрэчка за грошы на лячэнне Фрыске працягваецца каля года. Фонд сцвярджае, што пералічыў на рахунак спявачкі 25,01 млн рублёў. Аднак у справаздачы аб выдаткоўванні значацца толькі 4,12 млн. У сваю чаргу сям'я спявачкі адхіляе прэтэнзіі. Пасля смерці Фрыске яе сваякі адмовіліся прадставіць пацверджанні, што ахвяраванні былі выдаткаваны на аплату медыцынскіх паслуг, паведамілі ў "Русфондзе".

Адказчыкамі па пазове на 21,6 млн. рублёў з'яўляюцца бацька і маці Фрыске, а таксама грамадзянскі муж спявачкі Дзмітрый Шэпелеў і іх непаўналетні сын Платон. Прадстаўнікі Шэпелева сцвярджалі, што менавіта маці Фрыске абнаявіла паказаную суму з рахункаў, таму пазоў павінен быў быць заяўлены менавіта да яе.

Жанна Фрыске стала вядомай дзякуючы ўдзелу ў музычным гурце "Блестящие". У 2003 годзе яна пачала сольную кар'еру. Спявачка памерла ў чэрвені 2015 года пасля працяглай барацьбы з анкалогіяй.    

Тэги:
Русфонд, Жанна Фрыске, Расія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы