20:29 22 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Чарга на мяжы, архіўнае фота

Зноў збой у літоўцаў: закрыты пункт пропуску "Мядзінінкай"

© Фото: ГПК Беларуси
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
5 0 0

Грамадзянам і перавозчыкам варта скарыстацца ў пятніцу іншымі пунктамі пропуску, каб трапіць у Літву.

МІНСК, 11 жні — Sputnik. Міжнародны пункт пропуску "Мядзінінкай" быў зачынены ў пятніцу для афармлення пасажыраў, якія перасякаюць мяжу праз збой камп'ютара на літоўскім баку, паведаміў Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі.

"Паводле інфармацыі ад сумежнага боку, у пункце пропуску "Мядзінінкай" праз збой у праграмным забеспячэнні, папярэдне, да 17:00 мытнае афармленне грузавога транспарту пры руху на ўезд у Літву праводзіцца не будзе", — сказалі ў ДПК.

Там таксама ўдакладнілі, што ў зваротным кірунку — у Беларусь — грузавікі літоўскія мытнікі будуць афармляць у ручным рэжыме.

У камітэце раюць грамадзянам і перавозчыкам скарыстацца ў пятніцу іншымі пунктамі пропуску, каб трапіць у Літву.

У апошні раз аналагічныя праблемы ў дадзеным пункце пропуску былі 27 ліпеня бягучага года — тады шэсць гадзін не працавалі кампутарныя сістэмы на літоўскім баку, з-за чаго ў "Каменным Логу" ўтварыліся вялікія чэргі з аўтамабіляў.

Тэги:
Беларуска-літоўскае памежжа, Дзяржпагранкамітэт
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы