04:57 24 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Пункт пропуску Мядзінінкай

Літоўскія мытнікі сутыкнуліся з праблемамі на ўсёй мяжы

© Фото: Госпогранслужба Литвы
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
12 0 0

Паводле інфармацыі літоўскага боку, ліквідацыя непаладак можа працягнуцца да 17 жніўня, у сувязі з гэтым пропуск грузавікоў будзе абцяжараны.

МІНСК, 11 жні — Sputnik. Збой у праграмным забеспячэнні адбыўся на ўсіх пунктах пропуску на беларуска-літоўскай мяжы з боку Літвы, паведамілі Sputnik у дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.

Літоўскі бок паведаміў беларускім калегам аб тым, што ў пунктах пропуску "Мядзінінкай", "Лаварышкес", "Шальчынінкай" і "Райгардас" адбыўся збой у праграмным забеспячэнні камп'ютараў.

У сувязі з гэтым літоўскае мытнікі адзначылі, што да 17 жніўня афармленне велікагрузаў будзе праводзіцца ў ручным рэжыме, як на ўезд, так і на выезд.  

ДПК просіць перавозчыкаў улічваць гэтую сітуацыю і выбіраць для перасячэння беларускай мяжы іншыя пункты пропуску.

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы