23:32 20 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Тэлевядучыя Цімур і Алена Кізяковы

Перадачы "Пакуль усе дома" больш не будзе на "Першым канале"

© Sputnik/ Екатерина Чеснокова
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1010

Паводле інфармацыі СМІ, праведзеная праверка паказала, што фінансаванне праграмы праходзіла з парушэннямі, у прыватнасці на адну з рубрык грошы паступалі ад дзяржавы, ад тэлеканала і ад спонсараў.

МІНСК, 16 жні — Sputnik. Расійскі "Першы канал" у новым сезоне больш не будзе паказваць папулярную перадачу "Пакуль усе дома", паведамілі ў аўторак расійскія СМІ.

Праграма "Пакуль усе дома" з яе нязменным вядучым Цімурам Кізяковым выходзіла на экраны з 1992 года. Перадачу здымае не сам "Першы канал" — яе закупляюць у кампаніі Кізяковых "Дом".

"Першы канал у новым тэлесезоне не будзе закупляць праграму "Пакуль усе дома", — сказала крыніца РІА "Новости".

Афіцыйна "Першы канал" пакуль не каментуе гэтую інфармацыю.

Шэраг экспертаў звязвае разрыў адносін паміж кампаніяй "Дом" і "Першым каналам" са скандалам вакол эпізодаў "У вас будзе дзіця" — відэавізітак дзяцей-сірот, якія паказвалі ў эфіры "Пакуль усе дома". Рубрыку вяла жонка Кізякова Алена. Журналісты высветлілі, што на падобных роліках стваральнікі шоў зараблялі больш, чым патрэбна.

Раней у жніўні стала вядома, што "Першы канал" пакінулі тэлевядучыя Андрэй Малахаў ("Няхай гавораць") і Аляксандр Алешка ("Точь-в-точь"). Апошні сышоў на НТБ весці дзіцячы праект "Ты Супер! Танцы".

Тэги:
Пока все дома, Первый канал, Масква, Расія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы