МІНСК, 16 жні — Sputnik. Міністэрства адукацыі апублікавала тэрміны школьных канікул у Беларусі ў 2017/2018 навучальным годзе.
Тэрміны канікул у школах і гімназіях адзіныя для ўсіх устаноў адукацыі ў рэспублікі, іх штогод усталёўваюць чыноўнікі Мінадукацыі.
Так, паводле дадзеных ведамства, у бягучым навучальным годзе чвэрці будуць праходзіць у наступныя тэрміны:
- першая чвэрць — з 1 верасня па 28 кастрычніка;
- другая — з 8 лістапада па 23 снежня;
- трэцяя — з 8 студзеня па 24 сакавіка;
- чацвёртая — з 2 красавіка па 31 мая.
Такім чынам, восеньскія канікулы пройдуць з 29 кастрычніка па 7 лістапада ўключна. Усяго восеньскія канікулы будуць цягнуцца дзесяць дзён — даўжэй звычайнага.
Зімой школьнікі будуць адпачываць 15 дзён — з 24 снежня па 7 студзеня, а вясной — восем дзён: з 25 сакавіка па першага красавіка ўключна.
Летнія канікулы будуць доўжыцца 92 дні, яны пачнуцца 1 чэрвеня, а для выпускнікоў 9-х класаў — 80 дзён, з 13 чэрвеня.
Для вучняў першых і другіх класаў будуць арганізаваны дадатковыя канікулы — з 12 па 18 лютага.