У Мінску праходзіць III фестываль мастацтваў беларусаў свету

© Sputnik / Виктор ТолочкоНацыянальны мастацкі музей Беларусі
Нацыянальны мастацкі музей Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Форум збярэ больш за 200 прадстаўнікоў беларускіх дыяспар, зарэгістраваных пры амбасадах нашай краіны за мяжой.

МІНСК, 7 вер — Sputnik. З 7 па 10 верасня ў Мінску і рэгіёнах пройдзе III фестываль мастацтваў беларусаў свету, паведамілі Sputnik у Нацыянальным мастацкім музее.

Научный сотрудник Национального художественного музея Никита Монич и культ-организатор отдела научно-просветительской работы музея Юрий Лытко - Sputnik Беларусь
Радыё
Што чакае наведвальнікаў у "Вераснёвую ноч" у мастацкім музеі

"Фэст прымеркаваны да трох знамянальных падзей: 950-годдзя з дня заснавання беларускай сталіцы, 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і 135-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа", — патлумачылі ў музеі.

Форум збярэ больш за 200 прадстаўнікоў беларускіх дыяспар, зарэгістраваных пры амбасадах нашай краіны за мяжой. Беларусь прыме гасцей з Арменіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Ізраіля, Італіі, Казахстана, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, ЗША, Украіны, Францыі, Эстоніі і іншых краін. Сярод іх — творчыя калектывы, пісьменнікі і паэты, мастакі, фатографы, майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

"У фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь захоўваюцца творы дзясяткаў беларускіх мастакоў замежжа: Ніны Анісімавай, Меера Айзенштата, Меера Аксельрода, Беньяміна Басава, Юрыя Дарашэвіча, Барыса Заборава, Наталлі Залознай, Льва Зевіна, Вікторыі Каваленчыкавай, Людмілы Кальмаевай, Майсея Куніна, Мікалая Пашкевіча, Галіны Русак, Ігара Цішына і іншых", — дадалі ў прэс-службе музея.

Пахавальная маска Тутанхамона - Sputnik Беларусь
У Мінск на выставу прывязуць пахавальную маску Тутанхамона

Падчас правядзення III фестывалю мастацтваў беларусаў свету госці сталіцы змогуць пазнаёміцца з творамі беларускіх мастакоў замежжа як у рамках пастаяннай экспазіцыі сучаснага беларускага мастацтва, так і ў рамках некалькіх выставачных праектаў.

Сумесна з Музеем Марка Шагала ў Віцебску ў сценах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь падрыхтавана выстава "Марк Шагал: Колер Любві", якая працягвае традыцыю знаёмства з творчасцю вялікага майстра, нашага земляка.

Работы беларускіх мастакоў, выхадцаў з Беларусі — розных пакаленняў і мастацкіх традыцый — можна ўбачыць і на выставе "Горад. Архітэктура. Мы", прымеркаванай да святкавання 950-годдзя Мінска, а таксама ў аднайменным альбоме, падрыхтаваным сумесна з выдавецтвам "Мастацкая літаратура", у які ўвайшло каля 400 твораў жывапісу, графікі і скульптуры.

Стужка навiн
0