02:00 18 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Банкаўскія карткі

Працэсінгавы цэнтр папярэдзіў аб праблемах з карткамі 16 верасня

© Sputnik/ Владимир Трефилов
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1110

У грамадзян могуць узнікнуць нязручнасці пры разліках у крамах і на АЗС, а таксама пры зняцці наяўных грошай у банкаматах або аплаце паслуг у інфакіёсках.

МІНСК, 12 вер — Sputnik. Трымальнікі банкаўскіх плацежных карт у Беларусі могуць сутыкнуцца са складанасцямі ў іх абслугоўванні ноччу і раніцай у суботу, 16 верасня, паведамілі Sputnik у ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр".

"Для павышэння якасці аказваемых паслуг 16 верасня ў перыяд з 02:00 да 07:00 будуць праводзіцца тэхналагічныя работы на апаратна-праграмным комплексе цэнтра", — сказалі ў арганізацыі.

Там таксама паведамілі, што ў гэты час магчымы перапынкі ў абслугоўванні картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі ААТ. Акрамя таго, трымальнікі карт могуць сутыкнуцца з праблемамі пры разліках у крамах і на АЗС, а таксама пры зняцці гатоўкі ў банкаматах або аплаце паслуг у інфакіёсках.

У цэнтры прынеслі грамадзянам прабачэнні за магчымыя нязручнасці.

Тэги:
ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр", Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы