11:20 17 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Тэрмометр, архіўнае фота

Сярэднясутачная тэмпература ў Мінску ўжо апусцілася ніжэй +8°С

CC BY 2.0 / jessica mullen / DSCN2632.JPG
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1420

Для ўключэння ацяплення неабходна, каб сярэднесутачная тэмпература заставалася на такім жа ўзроўні на працягу пяці дзён.

МІНСК, 2 кас — Sputnik. Сярэднясутачная тэмпература ў Мінску ў апошнія трое сутак трымаецца на ўзроўні ніжэй +8°С, паведаміў Sputnik выконваючы абавязкі начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Аляксандр Бяганскі.

Пахаладанне прыйшло ў Беларусь у апошнія тыдні верасня. Многія беларусы ўжо цікавяцца, калі ж уключаць ацяпленне.

Згодна з дзейным заканадаўствам для падачы цяпла ў сацыяльныя аб'екты сярэднесутачная тэмпература павінна пяць дзён знаходзіцца на ўзроўні +10°С і ніжэй. Пасля таго як тэмпература апускаецца ніжэй +8°С, ацяпленне пачынаюць уключаць і ў жылых дамах.

"Па нашых дадзеных, 1 кастрычніка сярэднесутачная тэмпература па Мінску склала +7,7°С, 30 верасня +7,6°С. 29 чысла гэты паказчык склаў + 8°С, 28-га +8,9°С", — распавёў Бяганскі.

Згодна з папярэднім прагнозам сіноптыкаў у Беларусі захаваецца восеньскае халаднаватае надвор'е — тэмпература паветра па краіне ўдзень будзе складаць +8..+14°С, уначы — ад +5 да +10°С, аднак не выключаны і начныя замаразкі. У панядзелак яшчэ без ападкаў, аднак з аўторка пачнуцца дажджы.

Пашпарты гатоўнасці да ацяпляльнага сезона ўсе крыніцы і спажыўцы цяпла атрымалі 1 кастрычніка. Рашэнне аб уключэнні ацяплення прымае кожны выканкам самастойна.

Тэги:
отопление, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Аляксандр Бяганскі, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы