15:01 11 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.64
  • EUR3.14
  • 100 RUB3.43
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1620

Амерыканскія даследчыкі адкрылі малекулярныя механізмы, якія кантралююць цыркадные рытмы.

МІНСК, 2 кас — Sputnik. Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне атрымалі амерыканскія даследчыкі Джэфры К. Хол, Майкл Росбаш і Майкл У. Янг.

Імёны лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне абвясцілі ў Стакгольме ў панядзелак 2 кастрычніка.

Уладальнікамі прэміі сталі тры амерыканскіх біёлагі. Нобелеўскі камітэт аргументаваў прысуджэнне ім прэміі тым, што яны адкрылі малекулярныя механізмы, якія кантралююць цыркадные рытмы.

Цыркадные рытмы — свайго роду "біялагічны гадзіннік": арганізм запавольвае і паскарае розныя працэсы ў залежнасці ад часу сутак. Механізмы гэтага працэсу доўга былі незразумелыя.

Вывучаныя навукоўцамі цыркадныя рытмы дапамагаюць кантраляваць сон, харчаванне, выпрацоўку гармонаў і артэрыяльны ціск.

Амерыканскія даследчыкі атрымаюць у снежні грашовую прэмію ў памеры крыху больш за мільён долараў на траіх.

Ужо ў аўторак Нобелеўскі камітэт абвесціць імя ўладальніка Нобелеўскай прэміі па фізіцы, у сераду — па хіміі, у чацвер — па літаратуры, а ў пятніцу — за ўклад ва ўмацаванне міру.

Тэги:
Нобелевская премия, Стакгольм, Швецыя, ЗША

Галоўныя тэмы