06:09 18 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Аляксей Чадаў

Спектакль "Незнаёмка" пераносяць - акцёр трапіў у бальніцу

© Sputnik/ Екатерина Чеснокова
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
920

Выканаўца галоўнай ролі ў спектаклі Аляксей Чадаў трапіў у бальніцу Масквы.

МІНСК, 2 кас — Sputnik. Спектакль "Незнаёмка", які мусіў адбыцца ўвечары ў аўторак у канцэртнай зале "Мінск", пераносіцца з-за шпіталізацыі акцёра, паведамілі Sputnik у Сучасным тэатры антрэпрызы.

Галоўныя ролі ў камедыйнай пастаноўцы "Незнаёмка" граюць Дзмітрый Мар'янаў, Агнія Дзіткаўскітэ, Ірына Мядзведзева і Аляксей Чадаў. Сам спектакль павінны былі паказаць 2 кастрычніка ў сталічнай КЗ "Мінск", аднак яго паказ пераносіцца.

"Аляксей Чадаў шпіталізаваны ў Маскве ў ноч з нядзелі на панядзелак", — паведамілі Sputnik у тэатры.

Акцёру будуць выдаляць апендыцыт. Паказ жа "Незнаёмкі" ў Мінску пераносіцца на іншую дату ў кастрычніку — зараз перанос узгадняюць.

Чадаў вядомы па ролях у фільмах "Дзённы дазор", "Жара", "Аранжавае каханне" і "Дзявятая рота". Аляксей — малодшы брат акцёра Андрэя Чадава.

Тэги:
театр, Сучасны тэатр антрэпрызы, КЗ "Мінск", Аляксей Чадаў, Расія, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы