03:23 17 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
кухня

Мінскі повар прыняты ў Сусветную асацыяцыю лепшых шэф-павароў

© Фото: pixabay.com
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1410

Да гэтага правам прадстаўляць сусветную арганізацыю лепшых павароў свету не ганараваўся ні адзін повар на тэрыторыі краін СНД.

МІНСК, 6 кас — Sputnik. Мінскі шэф-повар Антон Каленік прыняты ў World Master Chefs Society (Асацыяцыя лепшых шэф-павароў свету).

Уручэнне ўзнагароды — медалю і сертыфіката, якія пацвярджаюць званне, — адбылося 5 кастрычніка на афіцыйным прыёме World Master Chefs Society, які прайшоў у рэстаране Fornello.

"Права прадстаўляць Сусветную асацыяцыю лепшых шэф-павароў свету — велізарны гонар для мяне. Я вельмі мала часу баўлю па-за кухняй, таму з упэўненасцю магу сказаць, што шэф-повар — гэта стыль жыцця", — адзначыў Каленік.

На сённяшні дзень Каленік — першы і пакуль адзіны ўладальнік такога звання ў Беларусі і першы — на тэрыторыі краін СНД.    

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы