18:44 21 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Сезонны рост захворванняў ВРІ

На грып у Беларусі зараз не хварэе ніхто

© Sputnik/ Денис Гуков
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1610

Усе даступныя ў рэспубліцы вакцыны ад грыпу раўназначныя і дзейнічаюць аднолькава, запэўніваюць медыкі.

МІНСК, 10 кас — Sputnik. Зараз у Беларусі грыпознымі інфекцыямі не хварэе ніхто, заявіла ў аўторак журналістам намеснік міністра аховы здароўя — галоўны санітарны ўрач краіны Наталля Жукава.

Кампанія па вакцынацыі насельніцтва працягваецца ў Беларусі: усяго прышчэпку ад грыпу плануюць зрабіць каля 40% жыхароў насельніцтва. Ужо сёння, напрыклад, кожны дзесяты жыхар сталіцы прышчэплены, а працягнецца вакцынацыя да лістапада.

На ВРІ хварэюць, а на грып — не

Як распавяла Жукава, цяпер у Беларусі фіксуюць нязначны ўздым захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі (ВРІ), аднак ён характэрны для кастрычніка і адпаведны ўзроўню мінулых гадоў.

"За пяць-шэсць гадоў узровень захворвання на грып знізіўся ў 14 разоў. Ускладненняў не рэгіструецца", — распавяла Жукава.

У апошнія гады, дадала галоўная санітарная доктарка краіны, ніхто ад грыпу не паміраў. Апошнія выпадкі фіксаваліся ў 2009-2010 гадах, яны былі звязаныя з пандэміяй свінога грыпу.

"Цяпер захворвання на грып у Беларусі не зарэгістравана. Хварэюць на негрыпозныя вірусы", — сказала на заканчэнне Жукава.

Усе вакцыны роўныя, усе вакцыны патрэбныя

Медыкі нагадваюць: прышчапіць неабходна хаця б 40% жыхароў краіны, каб пазбягаць эпідэмій і эканамічнага спаду. Падобны крытэр, адзначыла Жукава, прымяняецца і ў многіх іншых краінах. Захворванне насельніцтва ўплывае не толькі на кожнага канкрэтнага чалавека, але і на эканоміку ў цэлым.

"На прадпрыемствах, дзе супрацоўнікі атрымліваюць вакцыны, узровень захворвання прыкметна зніжаецца. Даследаванні праводзілі — напрыклад, на заводзе "Атлант" і на Беларускай чыгунцы. І там зніжалася захворванне не толькі на грып, але і на ВРІ", — адзначыла Жукава.

Зараз у Беларусі даступныя некалькі вакцын. Спецыялісты падкрэсліваюць: усе яны праходзілі выпрабаванні і іх эфектыўнасць даказаная.

"Усе вакцыны, якія ў нас выкарыстоўваюцца, раўназначныя, раўнацэнныя і раўнаэфектыўныя, па-за залежнасцю ад вытворцы", — падкрэсліла Жукава.

Па словах медыкаў, негатыўныя рэакцыі на вакцыны рэгіструюцца вельмі рэдка — і звязаны як правіла з алергіяй. Так, вакцыны "вырошчваюць" на курыных эмбрыёнах, таму ў іх можа заставацца курыны бялок — тыя, у каго алергія, павінны гэта ўлічваць.

Каго вакцынуюць у першую чаргу?

Як распавяла Жукава, каля 13% насельніцтва краіны плануюць прышчапіць за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, яшчэ 19% — за кошт мясцовых бюджэтаў, а 8% — за кошт сродкаў арганізацый і прадпрыемстваў. За невялікі кошт зрабіць прышчэпку могуць кожнаму ў паліклініцы па месцы жыхарства.

"Прышчапляюцца перш за ўсё тыя групы насельніцтва, якія ўразлівыя. Гэта дзеці, асобы, старэйшыя за 65 гадоў, асобы з хранічнымі захворваннямі ў анамнезе, цяжарныя жанчыны — ім у першую чаргу рэкамендавана правядзенне вакцынацыі. Яны знаходзяцца пад пільнай увагай", — дадала Жукава.

Цяжарныя жанчыны на трэцім трыместры павінны быць прышчэплены у першую чаргу, канстатавала эксперт.

Тэги:
эпидемия гриппа, грипп, орви, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы