18:50 21 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Канцэрт гурта Linkin Park

Эпізод апошняга інтэрв'ю з Чэстэрам Бэнінгтанам з'явіўся ў сеціве

© Sputnik/ Валерий Мельников
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
16 0 0

У сувязі з трагічнай смерцю вакаліста Linkin Park не было вядома, ці з'явіцца ў эфіры гэта апошняе відэа, знятае на забаўляльным шоу "Carpool Karaoke".

МІНСК, 13 кас — Sputnik. Відэа з амерыканскай версіі шоу "Carpool Karaoke", у якім усяго за шэсць дзён да сваёй гібелі прыняў удзел Чэстэр Бэнінгтан, апублікавалі з дазволу ўдавы музыкі на афіцыйнай старонцы калектыву ў сетцы Facebook.

Джэймс Кордэн, стваральнік і прадзюсар шоу "Carpool Karaoke", заявіў аб тым, што рашэнне аб паказе выпуску павінна прыняць сям'я і блізкія сябры Чэстэру. Нядаўна удава музыкі Талінда Бэнінгтан паведаміла ў Twitter, што эпізод усё ж пабачыць свет. 

На відэа з шоу Чэстэр Бэнінгтан распавядаў пра сваіх дзяцей і тое, як яны бавяць час разам. Акрамя таго, ён спрабаваў навучыць вядучага шоу Кена Джонга спяваць свае песні. Бэнінгтан выканаў хіты "Numb", "In The End" і "Talking to Myself", пасля чаго папрасіў яго паўтарыць партыі прыпеваў, аднак той адмовіўся.

У верасні Linkin Park выпусцілі кліп на песню "One More Light", якою прысвяцілі Чэстэру Бэнінгтану. У кліпе можна ўбачыць нарэзку з выступаў музыкі і яго апошніх інтэрв'ю. За тры тыдні відэа сабрала больш за 25 мільёнаў праглядаў.

41-гадовы музыка пакончыў з сабой 20 ліпеня ў сваім доме, калі родныя з'ехалі з горада. Пазней паліцыя пацвердзіла, што прычынай смерці рокера стаў суіцыд.

Чэстэр Бэнінгтан быў пахаваны 29 ліпеня недалёка ад яго дома ў горадзе Палос-Вердес, штат Каліфорнія. У спевака засталося шэсць дзяцей ад двух шлюбаў.

У жніўні 2015 года гурт Linkin Park разам з Бэнінгтанам прыязджала ў Беларусь. Музыкі зладзілі грандыёзнае шоу на "Мінск-Арэне".

Тэги:
Linkin Park, Facebook, Inc, ЗША
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы