15:03 18 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.43
  • 100 RUB3.22
Мамы з дзецьмі

Лукашэнка павіншаваў беларусак з Днём маці

© Sputnik / Мария Амелина
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
25 0 0

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Дзень маці, не толькі даніна павагі і любові тым, хто даў нам жыццё, але і прызнанне на дзяржаўным узроўні важнейшай ролі жанчыны ў развіцці грамадства.

МІНСК, 14 кас — Sputnik. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларускіх жанчын з Днём маці, які святкуецца 14 кастрычніка і супадае з праваслаўным святам Пакрова Прасвятой Багародзіцы.

"Слова "мама" неаддзельна ад такіх паняццяў, як мір, сям'я, Радзіма, усяго таго, што мае для людзей найвышэйшую каштоўнасць", — падкрэсліў беларускі прэзідэнт у сваім віншаванні.

Ён выказаў упэўненасць, што менавіта мацярынская любоў была і застаецца надзейнай, магутнай сілай, апорай духоўнасці, высокай маральнасці, грамадзянскасці і патрыятызму.

"Дзень маці — гэта не толькі даніна глыбокай павагі і любові тым, хто падарыў нам жыццё. Гэта прызнанне на дзяржаўным узроўні важнейшай ролі жанчыны ў развіцці грамадства, пацвярджэнне таго, што сям'я, мацярынства з'яўляюцца прыярытэтамі сацыяльнай палітыкі краіны", — цытуе словы прэзідэнта прэс-служба беларускага лідара.

Прэзідэнт пажадаў усім маці, каб пра іх заўсёды клапаціліся блізкія, радавалі поспехамі дзеці, а ўнукі дарылі цяпло і ўвагу.     

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы