11:17 17 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Урочышча Курапаты, дзе знаходзяцца пахаванні ахвяр палітычных рэпрэсій

Апазіцыя падала заяўку на правядзенне акцыі ў Курапатах 5 лістапада

© Sputnik/ Иван Руднев
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1420

З вясны Курапаты знаходзяцца ў цэнтры ўвагі і дзяржаўных органаў, у тым ліку Мінкульта, які абвясціў конкурс эскізаў на стварэнні мемарыяльнага знака ў памяць аб нявінна загінулых ва ўрочышчы ў 30-ыя гады.

МІНСК, 23 кас — Sputnik. Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ падала заяўку ў Мінгарвыканкам і Мінаблвыканкам на правядзенне 5 лістапада шэсця і мітынга ва ўрочышчы Курапаты, паведамілі арганізатары мерапрыемства.

Акцыя прымеркавана да Дня памяці продкаў "Дзяды". Да 1998 года 2 лістапада восеньскі Дзень памяці продкаў, як і вясновая "Радаўніца", быў выходным днём. Аднак затым указам прэзідэнта "Дзяды" выключылі з разраду выходных дзён.

Тым не менш шэраг палітычных апазіцыйных партый на "Дзяды" ідуць у Курапаты, каб ушанаваць памяць нявінна рэпрэсаваных суайчыннікаў. Традыцыйна ўдзельнікі шэсця збіраюцца каля Гадзіннікавага завода ў раёне станцыі метро "Парк Чалюскінцаў" і па ходніках рухаюцца ва ўрочышча, дзе ў 30-ыя гады прадстаўнікі НКУС расстралялі рэпрасаваных грамадзян.

Гэты ж маршрут арганізатары паказалі і ў цяперашняй заяўцы, накіраванай у выканкамы.

Нагадаем, вясной гэтага года Курапаты зноў апынуліся ў цэнтры ўвагі грамадскасці. Актывісты апазіцыйных рухаў дамагліся спынення будаўніцтва бізнес-цэнтра непадалёк ад урочышча.

Тады ж у сакавіку было прынята рашэнне аб стварэнні мемарыяла. Міністэрства культуры абвясціла конкурс эскізаў манументальнага знака. Згодна з умовамі конкурсу ад удзельнікаў чакалі праект, вытрыманы ў "лепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва". Аднак пра вынікі конкурсу публічна абвешчана так і не было.

Напярэдадні актывісты праўладнага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" правялі суботнік ва ўрочышчы Курапаты.

По теме

Мінкульт аб конкурсе эскізаў помніка ў Курапатах: заяўкі ўжо ёсць
Тэги:
рэпрэсіі, НКУС, Партыя БНФ, Курапаты, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы