03:04 20 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Будынак МДУ

У Маскве пройдуць Дні гістарычнага факультэта БДУ

© Sputnik/ Антон Денисов
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2711

Дні гістарычнага факультэта БДУ на гістарычным факультэце МДУ арганізуюцца ў рамках дзеючага пагаднення аб супрацоўніцтве.

МІНСК, 31 кас — Sputnik. Дні гістарычнага факультэта БДУ пройдуць на гістарычным факультэце Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава, паведамілі Sputnik у прэс-службе Белдзяржуніверсітэта.

"Урачыстае адкрыццё адбудзецца 1 лістапада ў Маскве. У цырымоніі прымуць удзел дэканы гістарычных факультэтаў МДУ і БДУ Іван Тучкоў і Аляксандр Каханоўскі. Ганаровымі гасцямі стануць прадстаўнікі Дагестанскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Казанскага (Прыволжскага) федэральнага ўніверсітэта, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны", — распавялі ў прэс-службе.

Праграма Дзён уключае розныя тэматычныя мерапрыемствы. Адным з іх стане работа Міжнароднага круглага стала "Спазнаючы мінулае: вопыт выкладання гісторыі ў вышэйшай школе Расіі і Беларусі". Да абмеркавання запрошаны вучоныя-гісторыкі Расіі і Беларусі.

На гістарычным факультэце МДУ ў рамках цыкла "Акадэмічны лекторый" запланавана публічная лекцыя "Мадэрнізацыйныя працэсы ў Беларусі ў XIX — пачатку XX стагоддзяў: агульныя тэндэнцыі і нацыянальныя рысы" дэкана гістарычнага факультэта БДУ Аляксандра Каханоўскага.

Па словах арганізатараў, у гэтыя дні адбудзецца фотавыстава "Народы Масквы для Масквы", дзе прадставяць працы архітэктараў, скульптараў, мастакоў розных нацыянальнасцяў, якія ўнеслі свой уклад у фарміраванне архітэктурнага ансамбля Масквы. Тэму архітэктуры Масквы працягне персанальная выстава аўтарскіх праектаў будынкаў і помнікаў народнага архітэктара Расіі, заслужанага архітэктара Беларусі Юрыя Грыгор'ева.

Таксама з народнымі рамёствамі можна будзе пазнаёміцца на выставах беларускай вышыўкі Кацярыны Панчэні і Азяранскага раённага цэнтра рамёстваў Жыткавіцкага райвыканкама. У рамках дзён падрыхтаваны творчыя сустрэчы з членам Саюза пісьменнікаў Расіі Алесем Кажадубам і вядомым архітэктарам Юрыем Грыгор'евым.

"Адной з ключавых падзей запланаваных мерапрыемстваў стане правядзенне фіналу IV Міжнароднага расійска-беларускага конкурсу студэнцкіх навуковых прац па гісторыі "Агульны шлях да Вялікай Перамогі: Подзвіг народаў несмяротны". У публічных абаронах сваіх навуковых праектаў прымуць удзел больш за 30 студэнтаў МДУ імя М. В. Ламаносава, БДУ, МДУ імя А. А. Куляшова, ГДУ імя Ф. Скарыны, СПБГУ, Вышэйшай школы эканомікі", — адзначылі ў БДУ.

Дні гістарычнага факультэта БДУ на гістарычным факультэце МДУ імя М. В. Ламаносава арганізуюцца ў рамках дзеючага пагаднення аб супрацоўніцтве, падпісанага паміж дадзенымі факультэтамі ў 2014 годзе. Акрамя таго, у гэтыя дні запланавана зацвярджэнне дэканамі гістарычных факультэтаў БДУ і МДУ новай рабочай праграмы супрацоўніцтва на 2018-2019 гады.

Таксама ВНУ плануюць выпрацаваць дамоўленасці ў развіцці чатырохбаковага вучэбна-навуковага супрацоўніцтва паміж Беларускім, Маскоўскім, Дагестанскім, Казанскім (Прыволжскім) дзяржаўнымі ўніверсітэтамі.

"Завершацца праграма Дзён 2 лістапада ўрачыстай цырымоніяй узнагароджання пераможцаў студэнцкага конкурсу навуковых работ, дзе вызначаць лепшыя даследаванні па гісторыі Беларусі і гісторыі Расіі", — рэзюмавалі ў прэс-службе.

Тэги:
история, МДУ, Гістарычны факультэт БДУ, Аляксандр Каханоўскі, Масква, Расія, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы