14:49 24 мая 2018
«Радыё Sputnik»
Пункт пропуску на беларуска-літоўскім памежжы

Пункты спрошчанага пропуску адкрыюць на мяжы з Літвой

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
6 0 0

Літоўскі бок узгадніў працу 8 пунктаў спрошчанага пропуску 1 і 2 лістапада, у дні, калі каталікі адзначаюць Дзень усіх святых і Дзень памінання памерлых.

МІНСК, 31 кас — Sputnik. У Дзень усіх святых і Дзень памінання памерлых на беларуска-літоўскай мяжы будуць працаваць восем пунктаў спрошчанага пропуску, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Акрамя пастаянных пунктаў спрошчанага пропуску на беларуска-літоўскай мяжы "Доцішкі" (Воранаўскі раён), "Парэчча" (Гродзенскі раён), "Відзы" па ўзгадненні з літоўскім бокам будзе арганізавана праца яшчэ некалькіх пунктаў.

"Дадатковыя пункты спрошчанага пропуску адкрываюцца ў гэтыя памятныя дні па просьбах мясцовага насельніцтва, сельсаветы падаюць заяўкі, і па ўзгадненні з літоўскім бокам, якому таксама трэба арганізаваць пагранічны кантроль на сумежнай тэрыторыі", — растлумачыў Sputnik афіцыйны прадстаўнік ДПК Антон Бычкоўскі.

Каталікі 1 і 2 лістапада адзначаюць важныя даты: Дзень усіх святых і Дзень памінання памерлых. У Беларусі Дзень памінання памерлых яшчэ называюць "Дзяды". У гэты дзень прынята ісці ў касцёл, каб памаліцца за душы памерлых сваякоў, а затым наведаць могілкі.

Праз пункты спрошчанага пропуску у гэтыя дні — 1 і 2 лістапада — змогуць прайсці на сумежную тэрыторыю, наведаць могілкі родных грамадзяне, якія пастаянна пражываюць у памежжы. Пры сабе трэба мець пашпарт з візай і дакумент, які пацвярджае пастаяннае пражыванне на прыгранічнай тэрыторыі.

Прычым перасякаць мяжу можна не толькі на аўтамабілі, але і пешшу, і на ровары. Аўтамабілістам, акрамя пашпарта, на мяжы неабходна будзе прад'явіць пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку і дагавор страхавання "Зялёная карта", заключаны з беларускай страхавой арганізацыяй.

Пункты спрошчанага пропуску па ўзгадненні з літоўскім бокам будуць працаваць 1 і 2 лістапада ў наступным рэжыме:

  • пункт спрошчанага пропуску "Кемелішкі" (Астравецкі раён), 1 і 2 лістапада працуе з 10:00 да 17:00;
  • пункт спрошчанага пропуску "Лынтупы" (Пастаўскі раён) 1 лістапада працуе з 9:00 да 20:00. Звярніце ўвагу: 2 лістапада ў дадзеным пункце спрошчанага пропуску пропуск праз мяжу не ажыццяўляецца;
  • пункт спрошчанага пропуску "Піцкуны" (Іўеўскі раён) 1 і 2 лістапада працуе з 12:00 да 17:00;
  • пункт спрошчанага пропуску "Геранёны" (Іўеўскі раён) 1 і 2 лістапада працуе з 11:00 да 17:00;
  • пункт спрошчанага пропуску "Доцішкі" (Воранаўскі раён) штодня працуе з 10:00 да 19:00;
  • пункт спрошчанага пропуску "Пяцюлеўцы" (Шчучынскі раён) 1 і 2 лістапада, а таксама па пятніцах, суботах, нядзелях працуе з 12:00 да 17:00;
  • пункт спрошчанага пропуску "Парэчча" (Гродзенскі раён) штодня працуе з 9:00 да 19:00;
  • пункт спрошчанага пропуску "Відзы" (Браслаўскі раён) працуе штодня кругласутачна.
Тэги:
Пункт пропуску, Літва, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы