22:39 19 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Помнік міліцыянеру ў Гомелі

Помнік беларускім міліцыянерам адкрылі ў Гомелі

© Sputnik/ Анна Соколова
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
16 0 0

Двухметровы ахоўнік правапарадку ў бронзе – зборны вобраз з 50-х гадоў мінулага стагоддзя, без прывязкі да канкрэтнага чалавека.

ГОМЕЛЬ, 9 ліс — Sputnik. Бронзавую скульптуру "100 год беларускай міліцыі" ўсталявалі ў абласным цэнтры за грошы спонсараў і афіцэрскага сходу гомельскай міліцыі.

Помнік прысвечаны гераізму загінулых на службе міліцыянераў. З пастамента на мінакоў глядзіць 40-гадовы старшы лейтэнант, які прайшоў Вялікую Айчынную вайну. У руках у яго жазло і свісток, на плячах — палявая сумка, побач — савецкі матацыкл М-72.

Двухметровы вартавы правапарадку ў бронзе — зборны вобраз з 50-х гадоў мінулага стагоддзя, без прывязкі да канкрэтнага чалавека.

"Амністыя 1953 года справакавала ўсплёск злачыннасці ў Савецкім Саюзе, з лагераў і калоній разам з нявінна асуджанымі людзьмі на свабоду выйшлі адпетыя крымінальнікі. Гэты перыяд у гісторыі міліцыі з'яўляецца адным з трагічных і складаных. Вось чаму мы вырашылі ўвасобіць у метале вобраз міліцыянера таго часу", — патлумачыў ветэран органаў унутраных спраў, актывіст абласнога савета ветэранаў Генадзь Курловіч.

Над увасабленнем ідэі УУС Гомельскай вобласці працаваў вядомы беларускі скульптар Валерый Кандраценка, аўтар мэмарыяльных комплексаў "Аперацыя "Баграціён" і "Бітва за Днепр".

Для скульптара прыдумаць зразумелую кампазіцыю было няпроста. Нават калі вызначыліся з канцэпцыяй, шмат часу пайшло на высвятленне дэталяў, аж да гузікаў на міліцэйскай форме.

Скульптор Валерий Кондратенко у своей работы
© Sputnik/ Анна Соколова
Скульптар Валерый Кандраценка ля свайго твора

"Да гістарычнай дакладнасці стаўлюся вельмі сур'ёзна, таму пастаянна звяртаўся да спецыялізаваных крыніц і ветэранаў міліцыі, каб вобраз іх "калегі" атрымаўся праўдападобным", — распавёў нюансы года працы над скульптурай Кандраценка.

Помнік вышынёй 2,4 метра і вагой 1,3 тоны ўсталявалі недалёка ад прывакзальнай плошчы. У цырымоніі адкрыцця ўзялі ўдзел кіраўнікі Міністэрства ўнутраных спраў, абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, ветэраны і асабісты склад органаў унутраных спраў Гомельскага гарнізона. 

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы