Дата пачатку выдачы пасольствам ЗША ў Мінску віз пакуль не вядома

© PixabayСцяг ЗША, архіўнае фота
Сцяг ЗША, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Усім катэгорыям грамадзян неіміграцыйныя візы ў пасольстве плануюць пачаць выдаваць ужо ў наступным годзе.

МІНСК, 9 ліс — Sputnik. Дакладная дата пераходу пасольства ЗША ў Мінску на выдачу неіміграцыйных віз ўсіх катэгорый грамадзян пакуль не вядома, паведамілі супрацоўнікі дыппрадстаўніцтва ў чацвер падчас чата з карыстальнікамі сацыяльных сетак. 

Пасольства ЗША заявіла аб гатоўнасці перайсці на выдачу неіміграцыйных віз ужо з наступнага года. Зноў гэтая тэма была паднятая ў чацвер падчас чата з карыстальнікамі сацыяльных сетак.

Сцяг ЗША - Sputnik Беларусь
Латарэя Green Card: адмяніць нельга пакінуць

"Так, мы чакаем пераход на выдачу неіміграцыйных віз ўсіх катэгорый грамадзян Беларусі ў 2018-м, аднак дакладная дата пакуль не вядома", — паведамілі прадстаўнікі амбасады.

Як падкрэслілі ў дыппрадстаўніцтве, пашырэнне візавых паслуг тычыцца толькі неіміграцыйных віз. "За іміграцыйнымі візамі ў дадзены момант варта звяртацца ў пасольства ЗША ў Варшаве", — дадалі ў пасольстве.

Атрымаць візы грамадзяне замежных дзяржаў у Мінску змогуць толькі пры ўмове наяўнасці рэгістрацыі або віду на жыхарства ў Беларусі — у тым ліку і расіяне.

Ужо сёння атрымаць неіміграцыйную візу ў Мінску могуць грамадзяне рэспублікі, старэйшыя за 50 гадоў. Цяпер візы выдаюць тэрмінам на год, а павелічэнне тэрмінаў магчыма толькі пры аналагічным павелічэнні часовага ліміту пры атрыманні беларускіх віз амерыканскімі грамадзянамі.

Беларусь і ЗША адклікалі сваіх паслоў пасля пагаршэння адносін у 2008 годзе — тады ж у пасольствах перасталі выдаваць візы для большасці грамадзян. "Цяплець" адносіны паміж краінамі пачалі толькі ў 2015 годзе, аднак да гэтага часу гаворка аб вяртанні паслоў не ідзе. 

Стужка навiн
0