03:10 20 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Пісьменнік-сатырык Міхаіл Задорнаў

Памёр сатырык Міхаіл Задорнаў

© Sputnik/ Евгений Биятов
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
3102

Вядомы сатырык памёр на 70-м годзе жыцця пасля цяжкай і працяглай хваробы.

МІНСК, 10 ліс — Sputnik. Памёр вядомы сатырык Міхаіл Задорнаў. "Пісьменнік і сатырык Міхаіл Задорнаў памёр на 70-м годзе жыцця", — паведаміў у пятніцу сайт газеты "Известия".

Пазней інфармацыю пра смерць сатырыка пацвердзілі Рэгіна Дубавіцкая і Іосіф Кабзон, а мэр Масквы Сяргей Сабянін выказаў спачуванні блізкім Міхаіла Задорнава.

​Доўгі час сатырык пакутаваў ад анкалагічнага захворвання — у яго была пухліна галаўнога мозгу. У 2016 годзе ён быў праапераваны ў Германіі і прайшоў курс хіміятэрапіі, пасля чаго стаў адчуваць сябе прыкметна лепш. Але неўзабаве хвароба вярнулася.

Улетку стала вядома, што пісьменнік адмовіўся ад знясільваючага лячэння, каб правесці апошнія дні ў коле сям'і.

Задорнаў нарадзіўся ў Латвіі ў 1948 годзе ў сям'і савецкага пісьменніка. Пачаў публікаваць гумарыстычныя апавяданні ў 1974 годзе, пазней стаў пісаць маналогі для эстрадных артыстаў, з канца 1980-х пачаў сам выконваць свае творы са сцэны.

Сыграў некалькі роляў у кіно. Набыў шырокую вядомасць дзякуючы сатырычным канцэртам, якія трансляваліся па тэлебачанні.

Тэги:
Міхаіл Задорнаў, Масква, Расія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы