13:21 26 лістапада 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.04
  • 100 RUB3.39
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
16 0 0

Вуліца Рэпіна стане вуліцай Фёдара Шмакава, а Дзвінскую заменіць Лазурная.

МІНСК, 16 ліс — Sputnik. Улады Віцебска прынялі рашэнне аб перайменаванні 15 вуліц і завулкаў, адпаведны дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. 

Перайменаванне вуліц у абласным цэнтры ўлады матывавалі зацверджаным прэзідэнтам у канцы мінулага года генеральным планам развіцця Віцебска.

Так, Цэнтральную вуліцу перайменавалі ў вуліцу Аляксандра Авечкіна, Школьную — ў Данііла Райцева, Рэпіна — у Фёдара Шмакава.

У Віцебску прайшоў фестываль Lazo fest
© Sputnik Павел Вур в Витебске прошёл фестиваль Lazo fest

Мінскую вуліцу зменіць Даламітавая, Працы — Ціхая, а Дзвінскую — Лазурная. Поўны пералік перайменаванняў уключае 15 вуліц і завулкаў, азнаёміцца з ім можна на сайце НЦПІ.

У выпадку неабходнасці мясцовыя ўлады прымуць дадатковыя рашэнні аб змене назваў прыпынкаў грамадскага транспарту. Рашэнне ўжо ўступіла ў законную сілу.

Тэги:
Грамадства, Віцебск

Галоўныя тэмы