Упершыню Геаграфічная дыктоўка пройдзе ў БДУ

© Sputnik / Любоў КаспяровічБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ)
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ) - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Адукацыйная акцыя "Геаграфічная дыктоўка" праводзіцца з 2015 года па ініцыятыве Рускай геаграфічнай супольнасці.

МІНСК, 20 ліс — Sputnik. Міжнародная адукацыйная акцыя "Геаграфічная дыктоўка" ўпершыню пройдзе 26 лістапада ў БДУ, паведамілі Sputnik у прэс-службе Белдзяржуніверсітэта.

Вялікая этнаграфічная дыктоўка ў Мінску - Sputnik Беларусь
Відэа
Беларусы ўзялі ўдзел у вялікай этнаграфічнай дыктоўцы

Дыктоўка ўключае ў сябе 30 заданняў, падзеленых на тры блокі. Удзельнікі змогуць праверыць сябе на веданне геаграфічных паняццяў і тэрмінаў, размяшчэнне аб'ектаў на карце, а таксама вызначаць іх месцазнаходжанне па запісах дзённікаў падарожнікаў і ўрыўках з мастацкіх твораў.

Усяго за "Геаграфічную дыктоўку" можна набраць 100 балаў. Час для выканання заданняў — 45 хвілін. У БДУ дыктоўку будуць пісаць з 12:15 да 13:00. Удзельнікам адукацыйнай акцыі могуць стаць жыхары Мінска незалежна ад узросту, адукацыі і грамадзянства.

Для ўдзелу неабходна да 25 лістапада ўключна зарэгістравацца па электроннай пошце ці тут.

Татальная дыктоўка ў Мінску - Sputnik Беларусь
Прага да ведаў: як прайшла "Татальная дыктоўка" ў Мінску

У Беларусі яшчэ адной пляцоўкай для напісання "Геаграфічнай дыктоўкі" стане Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна.

Адукацыйная акцыя "Геаграфічная дыктоўка" праводзіцца з 2015 года па ініцыятыве Рускай геаграфічнай супольнасці. Да 2017 года мела статус усерасійскай, а з гэтага сезону маштаб акцыі стаў міжнародным. У гэтым годзе дыктоўка пройдзе адначасова на 2015 пляцоўках 26 краін: Беларусі, Расіі, Польшчы, Аўстраліі, Азербайджана, Аргенціны, Вялікабрытаніі, Даніі, Нарвегіі, Сербіі, Сірыі, Турцыі, Чарнагорыі, Чэхіі, Кітая, Румыніі і іншых.

Вынікі выкананых работ абвесцяць 25 снежня. З імі можна будзе азнаёміцца на сайтах арганізатараў.

Акцыя ў нашай краіне праводзіцца пры садзейнічанні Беларускага геаграфічнага таварыства.

Стужка навiн
0