ВНУ дадуць больш свабоды пры падрыхтоўцы спецыялістаў

© Sputnik / Виктор ТолочкоАўдыторыя ў БДУ, архіўнае фота
Аўдыторыя ў БДУ, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мінадукацыі мяркуе значна скараціць колькасць спецыяльнасцяў і наогул прыбраць спецыялізацыі з класіфікатара спецыяльнасцяў.

МІНСК, 1 сне — Sputnik. Установы вышэйшай адукацыі (УВА) атрымаюць больш свабоды пры фарміраванні праграм і прафілізацыі спецыялістаў, паведаміў рэктар Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы (РІВШ) Віктар Гайсёнак на пашыраным пасяджэнні прэзідыума навукова-кансультатыўнага савета па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі пры прэзідыуме Савета Рэспублікі.

У цяперашні час, паводле ацэнак спецыялістаў Міністэрства, колькасць спецыяльнасцяў, па якіх навучаюцца ў беларускіх УВА, залішні: амаль 400 спецыяльнасцяў у бакалаўрыяце і магістратуры. З улікам спецыялізацый атрымліваецца каля паўтары тысяч адукацыйных праграм толькі па адным узроўні. Прычым па кожнай патрэбен поўны камплект дакументацыі: навучальны план, тыпавая праграма, адукацыйны стандарт.

Будынак Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаю (РІКВ) - Sputnik Беларусь
Рэктар прыватнай ВНУ прызначаны "галоўным па ЦТ"

Таму і было прынята рашэнне ўзбуйніць спецыяльнасці і прыбраць з класіфікатара спецыялізацыі. Новы дзяржаўны адукацыйны стандарт па спецыяльнасці будзе забяспечваць 50% аб'ёму вучэбнай нагрузкі. Астатнія 50% — гэта варыятыўны кампанент, напаўненне якога будзе вызначаць ВНУ. Ён жа будзе забяспечваць так званую прафілізацыю.

"Такім чынам, УВА з улікам патрэбаў рынку і пажаданняў заказчыкаў зможа аператыўна адкрываць любую прафілізацыю — з улікам, натуральна, патрэбаў рынку, канкрэтнага заказчыка кадраў, сваіх патэнцыйных магчымасцяў. Пытацца пра гэта ні ў каго не трэба", — растлумачыў Гайсёнак.

У дыпломе ў выніку будуць прапісаны назва адукацыйнай праграмы з улікам прафілізацыі і назва спецыяльнасці.

Гэтыя новаўвядзенні прапісаны ў зменах у Кодэкс Беларусі аб адукацыі. Змены ўжо падрыхтаваны і ў хуткім часе будуць унесены ва ўрад, распавёў рэктар РІВШ.

Сярод іншых новаўвядзенняў змяненне стрпуктуры вышэйшай адукацыі. Застаюцца дзве прыступкі — бакалаўрыят і магістратура, аднак ужо першая будзе заканчвацца прысваеннем кваліфікацыі.

"Бакалаўр будзе спецыялістам, гатовым да самастойнай працы. Гэта надзвычай важнае становішча, таму што ў многіх краінах свету бакалаўр — гэта проста нейкая пачатковая падрыхтоўка чалавека, які, увогуле, на рынку працы не вельмі каціруецца", — падкрэсліў Гайсёнак.

У праекце Кодэкса ўводзіцца і новая класіфікацыя ВНУ, будзе праведзена іх ранжыраванне па пэўных паказчыках.

Акрамя таго, у новым Кодэксе прапісаны спецыяльны механізм (з улікам крэдытна-модульнай сістэмы), які дазволіць студэнтам без праблем пераходзіць з аднаго ВНУ ў іншы.

Папраўкі ў Кодэкс аб адукацыі чакалі ў Палаце Прадстаўнікоў восенню. Меркавалася нават правесці адкрытыя парламенцкія слуханні, прысвечаныя праблемам адукацыі, аднак іх перанеслі.      

Стужка навiн
0