20:23 22 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.13
  • 100 RUB3.40
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
28 0 0

Сумную навіну пра смерць вядомага беларускага артыста паведаміў тэатр, у якім працаваў Іван Мацкевіч.

МІНСК, 11 сне — Sputnik. Акцёр тэатра і кіно Іван Мацкевіч пайшоў з жыцця ў нядзелю, 10 снежня, гаворыцца ў паведамленні на сайце Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Горкага.

Заслужаны артыст Беларусі памёр на 71-м годзе жыцця.

"Калектыў НАДТ імя М. Горкага панёс цяжкую страту. Мы страцілі таленавітага акцёра, які пакінуў важкі след у тэатральным мастацтве краіны", — паведамілі ў тэатры.

Таксама ў паведамленні гаворыцца, што сыход Івана Мацкевіча стаў незаменнай стратай для блізкіх, калегаў, сяброў, прыхільнікаў яго таленту і тэатра, якому ён служыў многія гады.

Калектыў Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Горкага выказаў шчырыя і глыбокія спачуванні сям'і і блізкім Івана Іванавіча.

Інфармацыя пра дату развітання і пахавання стане вядомая пазней.

Тэги:
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага, Іван Мацкевіч, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы