00:47 09 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR2.77
  • 100 RUB3.37
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
3320

Абураныя мясцовыя жыхары ўжо назвалі ёлку ў цэнтры Давыд-Гарадка "ганьбай".

МІНСК, 26 сне — Sputnik. Галоўную гарадскую ёлку, што знаходзіцца на цэнтральнай плошчы Давыд-Гарадка, упрыгожылі дзіцячымі тапкамі, вядзерцамі і граблямі, паведаміў у панядзелак рэсурс "Медыя-Палессе".

Як піша партал, фота ёлкі, якая стаіць ля помніка князю Давіду, даслалі ў рэдакцыю мясцовыя жыхары.

"Хлопцы, паглядзіце, калі ласка, на гарадскую ёлку ў Давыд-Гарадку! Дзе-небудзь яшчэ ўпрыгожваюць ёлкі дзіцячымі граблямі, вёдрамі, тапкамі і іншым глупствам?" — задалі пытанне мясцовыя жыхары.

Гараджане таксама пацікавіліся, дзе яшчэ ў Беларусі можна ўбачыць пад Новы год падобныя дрэвы на галоўнай плошчы.

Абураныя мясцовыя жыхары ўжо назвалі ёлку ў цэнтры Давыд-Гарадка "ганьбай".

Тэги:
елка, Новы год 2018, Палессе, Беларусь

Галоўныя тэмы