"Неінтэлектуальныя жарты": гледачы ацанілі мульцік пра трох волатаў

© Photo : кинокомпания СТВКадр з мультфільма "Тры волата"
Кадр з мультфільма Тры волата - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Часцей за ўсё мультфільму выстаўляюць адзнаку ў пяць-шэсць балаў з дзесяці - не вельмі высокі рэйтынг.

МІНСК, 29 сне — Sputnik. Расійскі мультфільм "Тры волаты і прынцэса Егіпта" ў чацвер, 28 снежня, выйшаў у шырокі пракат і ўжо паспеў атрымаць сярэднія ацэнкі гледачоў, паведамілі Sputnik кінадыстрыб'ютары.

Значная колькасць водгукаў на мультфільм носяць нейтральны характар. На папулярных сайтах з рэцэнзіямі сярэдняя адзнака новай серыі "Трох волатаў" складае толькі пяць-шэсць балаў з дзесяці. Сярод самых частых прэтэнзій да мультфільма — нецікавы сюжэт і не вельмі інтэлектуальныя жарты. Іншыя ж саркастычна ставяцца да слогана мультфільма — "Разрабуй піраміды!".

Але ёсць на новых "Трох волатаў" і станоўчыя водгукі — многія гледачы ўпэўненыя, што для лёгкага паходу ў кіно перад Новым годам анімацыйная стужка выдатна падыходзіць.

"Тры волаты і прынцэса Егіпта" — восьмы мультфільм з серыі "Тры волаты" ад студыі "Млын". Анімацыйныя стужкі студыі выходзяць ужо некалькі гадоў, аднак найвышэйшыя ацэнкі артымалі толькі першыя мультфільмы.

Стужка навiн
0