09:04 20 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.42
  • 100 RUB3.21
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка

Лукашэнка: беларусам у 2018 годзе трэба перасягнуць саміх сябе

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
4720

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з надыходам Новага года. Глядзіце на відэа віншаванне кіраўніка дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі традыцыйна звярнуўся да грамадзян за некалькі хвілін да Новага года. У сваім звароце кіраўнік дзяржавы выказаўся пра будучыню краіны і павіншаваў беларусаў са святам.

"Мы пастаянна некуды спяшаемся, многае абавязаны паспець, каб наперадзе замаячыў той самы, жаданы вынік. Зрэшты, і ў бурным патоку гэтага жыцця прытармазіць часам усё ж неабходна — хоць на імгненне — каб убачыць, ацаніць, падумаць аб важным і сказаць добрыя словы", — адзначыў у звароце Лукашэнка.

Прэзідэнт у сваім віншаванні звярнуўся і да моладзі, і да беларусаў старэйшага пакалення. Таксама ён выказаўся пра галоўнае багацце рэспублікі — яе людзей.

"Цяпер дарагі кожны дзень для стваральнай працы. Наперадзе ў нас шмат важных спраў ва ўсіх сферах жыцця краіны", — адзначыў Лукашэнка.

Ён таксама нагадаў, што будучы год — пярэдадзень вялікіх спартыўных падзей міжнароднага маштабу, і падкрэсліў, што беларусы, як сапраўдныя гаспадары прывядуць свой дом у належны парадак.

"Беларусь заўсёды славілася чысцінёй, добраўпарадкаванасцю гарадоў і вёсак, гасціннасцю людзей. Але цяпер нам трэба перасягнуць саміх сябе. Трэба зрабіць краіну ўзорнай. Каб кожны госць надоўга захаваў у душы цёплыя ўспаміны аб ёй. Каб мы маглі яшчэ больш ганарыцца сваёй Радзімай — дагледжанай, утульнай для жыцця, дружалюбнай і паважанай у свеце".

Прэзідэнт адзначыў, што ўсё, што будзе ўпісана ў гісторыю нашай краіны будзе залежаць толькі ад нас.

"Ад усёй душы я жадаю, каб надыходзячы год стаў мірным, паспяховым і шчаслівым. Будзьце шчодрымі на пачуцці, дарыце сваім родным і блізкім самае дарагое — цеплыню сэрцаў, увагу і клопат. І няхай вашы дамы напоўняцца святлом любові і дабра!" — павіншаваў беларускі лідэр суграмадзян.

По теме

Лукашэнка паставіў перад краінай задачы на 2018 год
Тэги:
поздравление, Новый год, Аляксандр Лукашэнка, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы