Рамеснікі будуць працаваць па-новаму з 12 студзеня

© Sputnik / Юлія ХвошчСвята беларускай культуры "Вытокі" ў Верхнім горадзе
Свята беларускай культуры Вытокі ў Верхнім горадзе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Спіс відаў рамеснай дзейнасці будзе пашыраны, чакаюць майстроў і іншыя паслабленні.

МІНСК, 3 сту — Sputnik. Змены ў дзейнасці рамеснікаў, замацаваныя прэзідэнцкім указам №364 "Аб ажыццяўленні фізічнымі асобамі рамеснай дзейнасці", набудуць заканадаўчую сілу з 12 студзеня.

Крама эксклюзіўнага хэндмэду адкрылася ў Гомелі - Sputnik Беларусь
У беларускіх рамеснікаў з'явілася "Свая палічка"

Указ №364, які спрашчае дзейнасць рамеснікаў, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў яшчэ 9 кастрычніка 2017-га. У сілу палажэнні дакумента ўступаюць з 12 студзеня 2018 года.

У адпаведнасці з нормамі ўказа, спіс відаў рамеснай дзейнасці, якія можна будзе ажыццяўляць па заяўным прынцыпе без рэгістрацыі ў якасці ІП, стане максімальна пашыраны.

Напрыклад, у спіс увайшлі ўсе віды творчасці як ручной працы, у тым ліку выраб пражы, пляценне з пацерак, стварэнне ўручную чахлоў для тэлефонаў і вясельных аксэсуараў.

Таксама з 12 студзеня будуць удакладнены месцы і спосабы продажу прадукцыі рамеснікаў. Акрамя рынкаў і кірмашоў рамеснікі змогуць прадаваць свае творы ў майстэрнях або пасылаць на адрас пакупнікоў.

Цікавай з'яўляецца і яшчэ адна змена — з 12 студзеня рамеснікі змогуць рэкламаваць свае паслугі, у тым ліку — у інтэрнэце.

Стужка навiн
0