НАН і Алфёраўскі фонд абралі лепшых маладых навукоўцаў 2017 года

© Sputnik / Виктор ТолочкоАкадэмія навук Беларусі
Акадэмія навук Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дыпломы лаўрэатам прэміі ўручаць напярэдадні Дня беларускай навукі.

МІНСК, 10 сту — Sputnik. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Алфёраўскі фонд у чацвёрты раз абралі пераможцаў конкурса для маладых навукоўцаў, паведамілі Sputnik у прэс-службе беларускай НАН.

Акадэмія навук Беларусі - Sputnik Беларусь
Беларускім навукоўцам могуць павысіць зарплату ўтрая, але за вынікі

Так, узнагароду ў галіне фізікі, матэматыкі, інфарматыкі, фізіка-тэхнічных і тэхнічных навук атрымаў старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава, кандыдат фізіка-матэматычных навук Аляксандр Міхалычаў. Ён прадставіў работу "Новыя метады квантавай інфарматыкі", вынікі якой надрукаваныя ў часопісе Scientific Reports і ўжо зараз прымяняюцца ў шэрагу міжнародных праектаў інстытута.  

Прэмію ў галіне біялогіі, хіміі, медыцыны, аграрных навук і навук пра Зямлю прысудзілі малодшаму навуковаму супрацоўніку хімічнага факультэта БДУ Яўгену Бандарэнка за работу "Эфект гіганцкага квантавага выхаду фотатока ў электрахімічных працэсах на нанаструктураваных паўправадніковых плёнках аксасульфіда вісмута".

Дыпломы лаўрэатам прэміі ўручаць напярэдадні Дня беларускай навукі. Па кожнай намінацыі прэмія ў беларускіх рублях складае суму, эквівалентную $2,5 тыс.

Стужка навiн
0