09:36 25 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Штодзённік

Беларусаў на гэтым тыдні чакае шэсць працоўных дзён

© Pixabay
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1710

У суботу 20 студзеня жыхары краіны будуць працаваць за дадатковы выхадны, прадстаўлены 2-га чысла.

МІНСК, 15 сту — Sputnik. Бліжэйшая субота 20 студзеня ў Беларусі з'яўляецца працоўнай, гэта замацавана ва ўстаноўленым Саўмінам графіку выходных і працоўных дзён на 2018-ы год.

Каляндар выхадных і святочных дзён на бягучы год Савет міністраў РБ зацвердзіў яшчэ ў канцы 2017-га. Акрамя дзяржаўных святаў і выхадных дзён, устаноўлены і пераносы працоўных — у тых выпадках, калі гэта неабходна.

Так, аўторак 2 студзеня ў Беларусі зрабілі выхадным, аднак адпрацаваць гэты дзень усё ж трэба, і зрабіць гэта патрэбна 20 студзеня. Такім чынам, гэты тыдзень для беларусаў будзе доўгім- шасцідзённым.

У наступны раз падобная сітуацыя будзе ў сакавіку: выхадным абвешчаныя не толькі восьмае, але і дзявятае сакавіка, аднак за яго адзін дзень прыйдзецца адпрацаваць 3-га чысла.

А вось у красавіку беларусаў чакаюць адразу дзве "шасцідзёнкі".

Кіраўнікі арганізацый маюць права на сваё меркаванне адмаўляцца ад пераносаў выхадных дзён і не рабіць суботу працоўнай.

Тэги:
график рабочих дней, график выходных, календарь, Савет міністраў РБ, Беларусь

Галоўныя тэмы