09:48 24 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Падтрымаць беларускіх дызайнераў прыйшоў Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка (злева ў цэнтры)

Беларускія дызайнеры паказалі калекцыю адзення ў Парыжы

© Photo : предоставлено организаторами
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
4210

Марка Zibra прадставіла Беларусь на міжнароднай выставе Who's next.

МІНСК, 22 сту — Sputnik. Беларускія дызайнеры прынялі ўдзел у найбуйнейшай міжнароднай выставе адзення, абутку і аксесуараў "Who's next", якая праходзіць у Парыжы з 19 па 22 студзеня. Беларусь прадставілі аўтары маркі "Zibra" Дарына Коваль і Аляксандра Жук.

"Who's next" з'яўляецца пляцоўкай, на якой збіраюцца больш за 200 вядучых сусветных дызайнераў, мадэльераў і вытворцаў і з'яўляецца заканадаўцам фарміравання модных тэндэнцый наступнага сезона. Малады і энергічны дуэт прадставіў вельмі прафесійную калекцыю", — пракаментавалі ўдзел беларускіх дызайнераў у выставе ў пасольстве Беларусі ў Францыі.

Падтрымаць беларускіх дызайнераў прыйшоў Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка і Ганаровы консул Беларусі ў Марсэлі Фабрыс Рауль. Латушка адзначыў, што ўдзел беларускіх дызайнераў у такім буйным салоне моды падцвярджае наяўнасць вялікага патэнцыялу развіцця беларуска-французскага супрацоўніцтва ў галіне лёгкай прамысловасці.

Перш беларуская мастачка Ларыса Нуры-Шакінка прадэманстравала калекцыю сукенак ў парыжскім клубе Cercle de l'Union interalliée у рамках святкавання дыпламатамі Новага года па старым стылі.

Клуб размяшчаецца ў будынку, дзе калісьці знаходзіўся палац Ротшыльдаў, і лічыцца адным з самых прэстыжных клубаў Францыі з больш чым векавой гісторыяй. Членамі клуба з'яўляюцца кіраўнікі дыпмісій, французскія палітыкі, кіраўнікі буйных французскіх кампаній, журналісты, адвакаты. На мерапрыемстве прысутнічала амаль сто чалавек, паказ атрымаў высокую ацэнку публікі, паведамляе пасольства Беларусі ў Французскай рэспубліцы.

Калекцыю сукенак мастачка ўжо дэманстравала ў Францыі ў 2011 годзе. Дызайн распрацоўваў куцюр'е Жан-Мары Пюжалем, які перш працаваў з Дыёрам і Іў Сен-Ларанам. Мастачка ж займалася роспісам шаўковых сукенак. На працу з адным строем трэба ад аднаго да двух месяцаў.

Тэги:
дизайнер одежды, выставка, Павел Латушка, Францыя, Парыж

Галоўныя тэмы