07:20 16 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына

Лідзія Ярмошына адзначае юбілей: на працы ёй падарылі сімвал жыцця

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
17 0 0

Кіраўнік ЦВК Беларусі не раз заяўляла, што "занадта маладая душой, каб пайсці на пенсію і вязаць шкарпэткі".

МІНСК, 29 сту — Sputnik. Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына адзначае 29 студзеня 65-годдзе, першымі яе павіншавалі супрацоўнікі ЦВК.

"Лідзія Міхайлаўна адзначае свой юбілей на працоўным месцы. Яна прыйшла ў ЦВК рана раніцай, у звычайны час. Але мы, супрацоўнікі Цэнтрвыбаркама, прыйшлі на гадзіну раней, каб падрыхтавацца да віншавання", — паведамілі Sputnik у панядзелак у ЦВК.

Па словах суразмоўцаў агенцтва, супрацоўнікі ЦВК паднеслі Ярмошынай арыгінальны дызайнерскі букет з кветак і садавіны. "Кожная кветка і фрукт у букеце мае сваё значэнне. Напрыклад, там прысутнічае гранат — сімвал жыцця", — сказалі ў ЦВК.

У свой юбілейны дзень нараджэння кіраўніца ЦВК у бадзёрым настроі.

"Юбілей юбілеем, але ў разгары выбарчая кампанія ў мясцовыя саветы", — сказалі ў ЦВК. Там дадалі, што кіраўнік ЦВК сёння будзе прымаць віншаванні.

Ярмошына ўзначальвае беларускі Цэнтрвыбаркам больш за 20 гадоў, яна была прызначаная прэзідэнтам на гэтую пасаду 6 снежня 1996 года. Яна нарадзілася 29 студзеня 1953 года ў Слуцку (Мінская вобласць). Ярмошына з'яўляецца заслужаным юрыстам Беларусі, гэта званне ёй было прысвоена ў 2003 годзе. Адна з самых вядомых жанчын — доўгажыхароў беларускай палітыкі не раз заяўляла аб тым, што не збіраецца на заслужаны адпачынак. У адным з інтэрв'ю Ярмошына заявіла, што "занадта маладая душой, каб пайсці на пенсію і вязаць шкарпэткі". Больш за 10 гадоў Ярмошына была невыязной у Еўрасаюз, але як толькі знялі забарону на паездкі — адразу ж паехала ў горад сваёй мары — Парыж.

Ярмошына вядомая сваімі смелымі выказваннямі ў дачыненні да апазіцыі, яе выраз пра жанчын і боршч пасля выбараў 2010 года стаў інтэрнэт-мемам.

Тэги:
ЦВК Рэспублікі Беларусь, Лідзія Ярмошына, Беларусь

Галоўныя тэмы