21:31 28 лютага 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.24
  • EUR2.47
  • 100 RUB3.34
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
5942

Карэспандэнт Sputnik Станіслаў Андросік перамог у намінацыі "Лепшае прадстаўленне дасягненняў НАН у сетцы Інтэрнэт".

МІНСК, 30 сту — Sputnik. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі сёння ўзнагародзіла прадстаўнікоў СМІ за лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў Года навукі, карэспандэнт Sputnik Станіслаў Андросік атрымаў дыплом за цыкл артыкулаў, прысвечаных гуманітарнай навуцы і беларускай археалогіі.

Рэдактар нацыянальнай версіі Sputnik Беларусь Станіслаў Андросік перамог у намінацыі "Лепшае прадстаўленне дасягненняў НАН Беларусі ў сетцы Інтэрнэт".

Ён прадставіў на конкурс цыкл матэрыялаў аб ролі навукоўцаў НАН Беларусі ў развіцці гуманітарных навук. Сярод прадстаўленых ім на конкурс артыкулаў былі матэрыялы аб археалагічных знаходках эпохі вікінгаў і каменнага веку.

Редактор национальной версии Sputnik Беларусь Станислав Андросик получил награду за серию статей об археологии
© Sputnik / Ирина Букас
Рэдактар нацыянальнай версіі Sputnik Беларусь Станіслаў Андросік атрымаў узнагароду за серыю артыкулаў аб археалогіі

Конкурс прайшоў у восьмы раз, журналістаў узнагародзілі ў чатырох намінацыях: "Лепшая публікацыя", "Лепшы сюжэт на радыё і тэлебачанні", "Лепшае прадстаўленне дасягненняў НАН ў сетцы інтэрнэт" і "Лепшая публікацыя ў навукова-папулярным выданні". У ім удзельнічалі 76 аўтараў з беларускіх СМІ, якія прадставілі на разгляд больш за 175 прац.

По теме

НАН плануе стварыць "Акадэмтэхнаград"
Эмілія Каламіец стала лепшым навукоўцам НАН па выніках 2017 года
Першы лінгвістычны даведнік увайшоў у топ вынікаў НАН за 2017 год
НАН і Алфёраўскі фонд абралі лепшых маладых навукоўцаў 2017 года
Тэги:
награждение, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Станіслаў Андросік, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы