Міністэрства замежных спраў выказала спачуванні родным Барыса Кіта

© Photo : Vilniaus universitetasБорис Кит, архивное фото
Борис Кит, архивное фото - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дата пахавання вядомага беларускага дзеяча замежжа і выдатнага навукоўца пакуль невядомая.

МІНСК, 3 лют — Sputnik.  Міністэрства замежных спраў Беларусі выказала спачуванні родным і блізкім Барыса Кіта, выдатны навуковец пайшоў з жыцця 1 лютага, паведамілі ў прэс-службе МЗС. Дата пахавання пакуль невядомая.

"Амаль 108 гадоў, якія ён пражыў, прыйшліся на надзвычай насычаны і драматычны перыяд беларускай і сусветнай гісторыі. Барыс Кіт нарадзіўся ў Расійскай Імперыі, жыў і працаваў і ў міжваеннай Польшчы, і падчас фашысцкай акупацыі, і ў Злучаных Штатах. Але ўвесь гэты час ён заставаўся беларусам, рупліва і няспынна клапаціўся пра беларускую мову, адукацыю, захаванне беларускай свядомасці нашымі суайчыннікамі за мяжой", — падкрэслілі ў міністэрстве і запэўнілі, што памяць аб ім будуць захоўваць беларусы і на Радзіме, і за межамі Бацькаўшчыны.

Барыс Кіт нарадзіўся ў 1910 годзе ў сям'і беларуса, якая на той момант пражывала ў Петраградзе. На радзіму сям'я вярнулася праз восем гадоў. Пасля заканчэння ў 1933 годзе Віленскага універсітэта працаваў выкладчыкам. У 1948 годзе пераехаў у ЗША, дзе працаваў над ракетным палівам і разлікамі палётаў касмічных караблёў.

З 1972 годзе Кіт жыў у Германіі, з'яўляецца аўтарам мноства навуковых прац і лаўрэатам розных міжнародных прэмій.

Стужка навiн
0